Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +26° Маладзечна
Вілейка +26° Вілейка
Смаргонь +26° Смаргонь
Ашмяны +26° Ашмяны
Валожын +27° Валожын
Мядзел +26° Мядзел
Астравец +26° Астравец
Эканоміка
26.03.2017 12:00 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Ці далічваюць стаж працуючым пенсіянерам?

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак. Фота exclusive.kz.

З пытаннем аб правілах далічвання пенсіі звярнулася чытачка Марыя з Маладзечна:

“Пасля выхаду на пенсію я працую некалькі гадоў. Але бачу, што дадатковы стаж не ўплывае на пенсію, яе не пераразлічваюць у бок павелічэння. Магчыма, гэта нейкая памылка?”

У Маладзечанскім упраўленні па працы, занятасці і сацабароне занятасці адказалі, што памылкі няма.

Пенсія фарміруецца да яе прызначэння і выплаты. Таму для працуючых пенсіянераў пасляпенсійны перыяд працы залічваецца ў стаж толькі ў выпадку, калі яны не атрымліваюць пенсію.

Ёсць магчымасць выбіраць: ці атрымліваць заробак і пенсію без пераразліку стажу, ці атрымаць пенсію пазней, але большую.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце