Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +11° Маладзечна
Вілейка +11° Вілейка
Смаргонь +11° Смаргонь
Ашмяны +12° Ашмяны
Валожын +11° Валожын
Мядзел +11° Мядзел
Астравец +11° Астравец
Эканоміка
28.03.2017 14:41 ,AЎТАР(Ы): занятасці і сацыяльнай абароне Маладзечанскага райвыканкама Паводле ўпраўлення па працы

Якому спецыялісту ў Маладзечне прапануюць заробак у 1200 рублёў у месяц? Спіс свежых вакансій на Маладзечаншчыне з заробкамі

На 27 сакавіка ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Маладзечанскага райвыканкама прапаноўвала спецыялістам 97 вакансій. Усяго шукаюць 207 спецыялістаў.

Заробак большы за 500 рублёў прапануюць васьмі спецыялістам

Спецыяліст

Заробак (рублі)

Графік

Патрабаванні

Майстар участка

600

Пастаянная работа ў першую змену

Сярэдняя спецыяльная адукацыя, работа звязная мантажом вырабаў з ПВХ-профілю

Загадчык вытворчасці

700

Пастаянная работа, гнуткі графік

Сярэдняя спецыяльная (тэхналагічная) адукацыя, досвед працы два гады

Галоўны бухгалтар

700

Пастаянная работа ў першую змену

Вышэйшая адукацыя

Доктар-спецыяліст

(4 спецыялісты)

750

Пастаянная работа ў тры змены

Вышэйшая адукацыя

Галоўны бухгалтар

800

Пастаянная работа ў першую змену

Вышэйшая адукацыя

Жылоўшчык мяса і субпрадуктаў

(5 спецыялістаў)

1000

Пастаянная работа ў першую змену

Прафесійна-тэхнічная адукацыя

Абвальшчык мяса (5 спецыялістаў)

1000

Пастаянная работа ў першую змену

Прафесійна-тэхнічная адукацыя, досвед работы

Дырэктар

1200

Пастаянная работа ў першую змену

Вышэйшая адукацыя, веданне прадуктаў хірургічнага шыўнога матэрыялу, тэхналогіі вытворчасці, спецыфікі работы, веданне замежных моваў

Заробак меншы за 300 рублёў прапануюць работнікам культуры. Напрыклад, шукаюць акампаніятара, артыста тэатра лялек, бібліятэкараў, рэжысёра пастаноўшчыка, кіраўнікоў гурткоў, канцэртмайстра народнага ансамбля эстраднай музыкі, мастацкіх кіраўнікоў.

У адукацыйныя ўстановы патрабуюцца выхавальнікі, педагог-арганізатар, педагог-псіхолаг, трэнер па плаванні ў яслі-сад.

У сферы абслугоўвання шукаюць цырульніка, майстра па манікюры, афіцыянта.

Сярод медыкаў патрэбныя медыцынскія сёстры і фельчар-лабарант.

Таксама патрабуюцца галоўны інжынер, інжынер-канструктар, электраманцёры лінейных пабудоў электрасувязі і праводнага вяшчання, кіроўца аўтобуса.

У пераважнай большасці спецыялістам прапануюць заробак у 265 рублёў. Крыху больш абяцаюць заплаціць кіроўцу аўтобуса – 280 рублёў 80 капеек, галоўнаму інжынеру – 290 рублёў, электраманцёру падземных пабудоў  камунікацый сувязі – 299 рублёў 88 капеек.

Поўны спіс вакансій можна спампаваць тут.

Паводле ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Маладзечанскага райвыканкама.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце