Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +13° Маладзечна
Вілейка +13° Вілейка
Смаргонь +13° Смаргонь
Ашмяны +13° Ашмяны
Валожын +13° Валожын
Мядзел +13° Мядзел
Астравец +13° Астравец
Здарэнні
Смаргонь
24.03.2017 10:55 ,AЎТАР(Ы): Паводле сайта Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь

Піў з суседкай: на Смаргоншчыне двое атруціліся шклоабмывальнікам. Жанчына памерла

Фота kolesa.ru.

У Смаргоні высвятляюць абставіны атручэння двух чалавек, адзін з якіх памёр.

У ноч з 22 на 23 сакавіка ў вёсцы Арэхаўка Смаргонскага раёна ў 39-гадовага мясцовага жыхара рэзка пагоршыўся стан здароўя. Медработніку, які прыбыў па выкліку, мужчына паведаміў, што ўжываў з суседкай шклоабмывальнік. Мужчыну экстранна шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.

Следчыя, супрацоўнікі міліцыі і эксперты знайшлі ў суседнім доме цела 40-гадовай мясцовай жыхаркі без бачных цялесных пашкоджанняў.

Пры аглядзе яе дома канфіскавалі пластыкавую бутэльку з рэшткамі вадкасці, якую накіравалі на судова-хімічную экспертызу.

Следчыя высветлілі, што абедзьве асобы вялі асацыяльны лад жыцця, злоўжывалі спіртнымі напоямі. Мужчына нідзе не працаваў, неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку за з'яўленне ў стане алкагольнага ап'янення ў грамадскім месцы. Жанчына была аформленая сацыяльным работнікам па доглядзе за яго бацькам.

Праверка па дадзеным факце працягваецца.

З пачатку бягучага года ў Гродзенскай вобласці гэта другі факт смяротнага атручэння людзей. Першы адбыўся 1 лютага ў Гродне. У выніку ўжывання прынятага за спіртное метанолу двое мужчын памерлі, а жанчыне дактары здолелі выратаваць жыццё. Праверку па дадзеным факце яшчэ не завяршылі.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце