Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Здарэнні
Валожын
27.03.2017 11:44 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Дык не даставайся ж ты нікому! У Валожыне мужчына прапіў арыштаваную маёмасць

Фота kapushka.ru.

У Валожыне 37-гадовы мясцовы жыхар можа заплаціць другі штраф за тое, што не заплаціў першы. Або ўвогуле сесці за гэта ў турму.

Па словах старшага следчага валожынскага Следчага камітэта Сяргея Лапціка, мужчыну асудзілі ў 2016 годзе за продаж крадзеных рэчаў.

Вінаваты павінны быў заплаціць штраф 840 рублёў. Як расказаў следчы, у такіх выпадках маёмасць арыштоўваюць і вінаваты піша распіску пра тое, што захавае яе да таго моманту, пакуль выплаціць штраф. Калі ж у адведзены тэрмін вінаваты штраф не заплаціць, судовыя выканаўцы апісваюць і рэалізуюць маёмасць.

Мужчына нідзе не працаваў, піў, штраф не заплаціў.

Калі судовыя выканаўцы прыехалі апісаць маёмасць, яны нічога не знайшлі. А гаспадар патлумачыў, што ўсё прапіў.

Матэрыялы перадалі ў Следчы камітэт. Цяпер мужчыне пагражае або чарговы штраф, або арышт ці пазбаўленне волі да двух гадоў.

– Нягледзячы на тое, што выпіць хочацца, неабходна ўсё ж выконваць умовы распіскі і захоўваць маёмасць. І лепш заплпаціць штраф у адведзены тэрмін, – патлумачыў Сяргей Лапцік.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце