Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +20° Маладзечна
Вілейка +20° Вілейка
Смаргонь +20° Смаргонь
Ашмяны +20° Ашмяны
Валожын +21° Валожын
Мядзел +20° Мядзел
Астравец +20° Астравец
Гісторыя
23.03.2017 16:34 ,AЎТАР(Ы): Марыя БЕРАСНЕВА

На лесапавале загінуў Сяргей Ракіта, у Францыі памёр Марк Шагал. Каляндар на 24-30 сакавіка

Фота muzei-mira.com.

24 сакавіка

1942 год. Памёр у перасыльным пункце Аткарск Саратаўскай вобласці Антон Луцкевіч (1884-1942), беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, літаратурны крытык, гісторык, лінгвіст, выдавец.

Антон Луцкевіч. Фота svaboda.org.

Антон Луцкевіч. Фота svaboda.org.

1942 год. У савецкім канцлагеры на лесапавале загінуў (паводле іншай версіі быў расстраляны) Сяргей Ракіта (сапр. Сяргей Восіпавіч Законнікаў, 1909 –1942), беларускі паэт.

Яго пляменнік Сяргей Іванавіч Законнікаў нарадзіўся ў 1946 годзе. Беларускі паэт, публіцыст і журналіст. Носіць імя свайго дзядзькі ў знак памяці.

Сяргеі Законнікавы: пляменнік (злева) і дзядзька (справа).

25 сакавіка

1717 год. Нарадзіўся Альбрыхт Радзівіл, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Памёр пасля 1790 года.

1937 год. У Вільні памёр Зыгмунт Нагродскі, беларускі паэт і культурны дзеяч. Нарадзіўся ў вёсцы Зулова Свянцянскага павета Віленскай губерні, цяпер Літва, у 1866 годзе. Двор у вёсцы Зулова належаў двараніну Юзафу Вінцэнту Пілсудскаму (1833 – 1902), які быў бацькам Юзафа Пілсудскага (1867 – 1935).

Праводзіў культурна-асветную работу сярод віленскіх рамеснікаў, прапагандаваў творы беларускіх пісьменнікаў, у т.л. Францішка Багушэвіча, з якім сябраваў. Нелегальна распаўсюджваў “Дудуку беларускую” Багушэвіча, у 1896 годзе перавыдаў гэты зборнік.

Матэрыяльна падтрымліваў выданне “Нашай нівы”. У 1920-я гады на ўласныя сродкі заснаваў “Народнае выдавецтва”, якое выпускала танныя кніжкі для масавага чытання, у т.л. “Гутаркі і песенькі” Уладзіслава Сыракомлі (1929). Аўтар напісанай на беларускім фальклорна-этнаграфічным матэрыяле п’есы “На каляды”.

Аўтар успамінаў пра Францішка Багушэвіча. Творы яго зберагаюцца ў Цэнтральнай бібліятэцы АН Літвы і Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.

28 сакавіка

Марк Шагал. Фота news.tut.by.

Марк Шагал. Фота news.tut.by.

1985 год. У французскім горадзе Сэн Поль дэ Ванс памёр выдатны беларускі і французскі мастак Марк Шагал.

30 сакавіка

Аляксей Марачкін. Фота svaboda.org.

Аляксей Марачкін. Фота svaboda.org.

1940 год. Нарадзіўся Аляксей Марачкін, беларускі жывапісец, педагог. Пачынальнік нацыянальнага культурнага адраджэння ў найноўшай гісторыі Беларусі.

Стварыў партрэты выдатных дзеячаў беларускай гісторыі і культуры: “Цётка” (1976), “Пачатак. Францыск Скарына” (1978), “Вераніка і Максім” (1981), “Рагнеда” (1982), “Сымон Будны” (1989), “Канцлер Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега” (1994), “Мікола Ермаловіч” (1994), іншыя.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце