Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -3° Маладзечна
Вілейка -3° Вілейка
Смаргонь -3° Смаргонь
Ашмяны -3° Ашмяны
Валожын -3° Валожын
Мядзел -3° Мядзел
Астравец -3° Астравец
Дзікая прырода
5.04.2017 12:23 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Ці бачылі вы ваўкоў, дзікоў і рысяў зблізу? (Шмат фота)

Дзікі - дзеткі

Дзікі - дзеткі . Фота з сайта ptushki.org.

Падглядаць за дзікімі жывёламі стала магчыма дзякуючы праекту, які рэалізуе грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны", нацпарк "Белавежская пушча" і Франкфурцкае заалагічнае таварыства.

Глядзіце, здзіўляйцеся,  толькі ціха, каб не спужаць драпежнікаў.

Гляньце, якая самастойная "дзетка". Такі маленькі дзічок, а ўжо гуляе адзін. 

Які ж фотарэпартаж без коцікаў? У Белавежскай пушчы каты такія. 

А гэта куніца ўласнай перносай. 

А вось і беларускі Бэмбі.

Каб у гэтага аленя быў інстаграм, мяркуем, што гэта фота набрала б мільён лайкаў. 

Вось ён цар пушчы. 

Ці ведаеце вы, што як раз цяпер у аленяў і лосяў пачаўся сезон, калі яны скідваюць рогі? Уявіце, як гэта, знайсці ў пушчы такі трафей. 

Тусоўка. 

Што гэта за птушка? Хто адкажа, той маладзец. 

У пушчы ёсць аматары сэлфі. Гэта сініца. Але, як расказала Вікторыя Церашонак, супрацоўніца "Аховы птушак Бацькаўшчыны", сініцы на вочка камеры думаюць, што гэта шпакоўня. І хочуць там жыць. 

Ваўкі. Яны ў пушчы для таго, каб алені не рассабляліся. Спецыялісты вылічылі, што калі алені і лосі ведаюць, што драпежніка паблізу няма, яны з'ядаюць вельмі шмат зеляніны. А гэта шкодна як для маладога лесу, так і для фігуры жывёл. Калі ж алень ведае, што паблізу ходзяць ваўкі, ядуць яны роўна столькі, каб пад'есці. Вось вам і харчовы ланцужок. 

"Тихо в лесу, только не спит барсук"....

 

Дурэюць ваўчаняты. 

Зараз тата ім пакажа. 

Зубраня. 

 

Адпачынак на прыродзе маладой сям'і толькі на карысць.

Ліса. Па выглядзе відаць, што дома не начавала. 

 

Гэта не чупакабра, гэта маленькае зубраня. 

 

Лось. 

 

Журавы. Іх прылёту так усе чакаюць, а яны гуляюць па пушчы. 

Відаць, ноччу быў дождж. 

Брыгада. 

Улічваючы, што фота зробленае акурат пад Новы год, можна прадказаць, што гэты алень цягне за сабой сані Дзеда Мароза. 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце