Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +11° Маладзечна
Вілейка +11° Вілейка
Смаргонь +11° Смаргонь
Ашмяны +12° Ашмяны
Валожын +11° Валожын
Мядзел +11° Мядзел
Астравец +11° Астравец
Культура
1 Вілейка
1.04.2017 08:45 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Выбралі скульптуру маці, якая ўпрыгожыць вілейскі парк

Пакуль старэйшыя будуць на скейт-пляцоўцы, мама з малодшымі пагуляе ў скверы. Фота РГ

Пакуль старэйшыя будуць на скейт-пляцоўцы, мама з малодшымі пагуляе ў скверы. Фота РГ .

Пра гэта расказаў галоўны архітэктар Вілейшчыны Дзмітры Гарланаў.

Летась "Рэгіянальная газета" пісала пра тое, што ў Вілейцы пры падтрымцы Фонда Ефрасінні Полацкай аб'явілі конкурс сярод скульптараў на стварэнне адпаведнай скульптуры. Узнагароджаннем для творцы-пераможца павінна было стаць усталяванне уласнай скульптуры ў парку.

Удзельнічалі працы пяці аўтараў.

Аляксандр Шомаў – адзін з аўтараў скульптуры настаўніцы. Фота onliner.by.

Аляксандр Шомаў – адзін з аўтараў скульптуры настаўніцы. Фота onliner.by.

У выніку перамог творца Аляксандр Шомаў. Эксперты падкрэслiлi цэласнасць яго кампазiцыi, дыялог мацi і дзiцяцi, агляд з усiх бакоў, дынамiчнасць.

Дарэчы, Аляксандр Шомаў – адзін з аўтараў скульптуры першай настаўніцы ў Мінску на ганку педагагічнага ўніверсітэта.

– У вышыню скульптура будзе 2,2 метры, – расказаў Дзмітры Гарланаў. – Акрамя таго, у скверы Маці плануюць пасадзіць кустоўнік, кветкi, усталяваць лiхтары таршэрнага тыпу, 2 камеры назірання, лаўкi, урны.

Будучая скульптура маці з дзецьмі ў Вілейцы. Фота забяспечанае аддзелам архітэктуры.

Будучая скульптура маці з дзецьмі ў Вілейцы. Фота забяспечанае аддзелам архітэктуры.

Добраўпарадкаванне пачнуць ад красавіка. Скульптуру павінны ўстанавіць да ліпеня.

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
7.04.2017 11:58
Чукча / Сацыялістычны рэалізм 50-х гадоў. Бедная кабета з галоднымі дзеткамі-пагодкамі. Пашкадуем няшчасную маці...
Дадаць каментар
Новае на сайце