Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +17° Маладзечна
Вілейка +17° Вілейка
Смаргонь +18° Смаргонь
Ашмяны +18° Ашмяны
Валожын +17° Валожын
Мядзел +17° Мядзел
Астравец +18° Астравец
Эканоміка
Вілейка
5.04.2017 14:48 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

У гаспадарках Вілейшчыны пачалі працу маладыя кіраўнікі

Фота sputnik.kg.

Новыя кіраўнікі працуюць ў таварыствах "Чурлены", "Новая Любанія" і сельскагаспадарчым прадпрыемстве "Стайкі".

Ад 4 красавіка на пасадзе дырэктара ў Стайках – Уладзімір Рапецкі з 1988 года нараджэння.  Ён родам з Гродна.

Да гэтага працаваў у гаспадарцы на Стаўбцоўшчыне.

Да 4 красавіка абавязкі кіраўніка ў Стайках выконвала, намеснік кіраўніка, ураджэнка Маладзечна Наталля Лявошка.

Ад канца сакавіка новыя старшыні ў таварыствах у Любані і Чурлёнах. "Новай Любаніяй" кіруе ураджэнец Брэстчыны Арцём Віннік 1993 года нараджэння. Ён скончыў беларускую сельгасакадэмію. Працаваў на мясакамбінаце ў Дзяржынску спачатку эканамістам, потым намеснікам дырэктара.

Гаспадарку ў Чурлёнах ўзначаліў ураджэнец Астравеччыны Аляксандр Грымбоўскі 1986 года нараджэння. Ён выпускнік аграрнага каледжа ў Смілавічах, сёлета заканчвае аграрны ўніверсітэт у Гродне. Працаваў у гаспадарцы ў Старадарожскім раёне.

Былыя кіраўнікі з гаспадарак "Чурлёны" і "Новая Любанія" сышлі па ўласным жаданні.

Пра гэта распавялі ў вілейскім райвыканкаме.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце