Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +4° Маладзечна
Вілейка +4° Вілейка
Смаргонь +4° Смаргонь
Ашмяны +4° Ашмяны
Валожын +4° Валожын
Мядзел +4° Мядзел
Астравец +4° Астравец
Здарэнні
Вілейка, Мядзел
30.03.2017 11:33 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Увесь гной хлыне ў вадасховішча: у некаторых гаспадарках Вілейшчыны і Мядзельшчыны няправільна захоўваюць адходы

Фота kh.ua.

– Зараз правяраем вадаахоўныя зоны, глядзім, дзе пацякло, дзе палезла, – расказаў аб працы мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы прыроды начальнік Валеры Кляноўскі.

Па яго словах, ужо выдалі тры прадпісанні для сельскагаспадарчых прадпрыемстваў у Мядзельскім і Вілейскім раёнах.

– Будзем глядзець, як яны выправяць памылкі, – кажа Валеры Альбертавіч. – Караем мы ўжо ў зусім дрэнных выпадках, больш працуем на прафілактыку.

На гаспадарках рэгіёна ёсць праблемы з захоўваннем гною. Яго павінны складаць у спецыяльныя зацэментаваныя сховішчы. Часта такія сховішчы перапоўненыя, гной пачынае падцякаць.

Некаторыя фермы знаходзяцца недалёка ад вадаёмаў. І гной там могуць складаць у вялікі бурты проста на зямлю.

– Тут недалёка да бяды, – упэўнены начальнік інспекцыі. – Калі прарве сховішча гною на Вілейшчыне, усё змесціва апынецца ў Вілейскім вадасховішчы.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце