Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +13° Маладзечна
Вілейка +13° Вілейка
Смаргонь +13° Смаргонь
Ашмяны +13° Ашмяны
Валожын +13° Валожын
Мядзел +13° Мядзел
Астравец +13° Астравец
Здарэнні
Вілейка, Мядзел
3.04.2017 12:33 ,AЎТАР(Ы): Паводле telegraf.by

У "Белэнерга" растлумачылі вялікі маштаб адключэнняў з-за аварыі ў Вілейцы

Фота kargapolje.ru.

"Белэнерга" растлумачылі маштабнае адключэнне электразабеспячэння ў 635 населеных пунктах Вілейскага, Маладзечанскага і Мядзельскага раёнаў Мінскай вобласці.

Па словах кіраўніка інфармацыйна-аналітычнага аддзела прадпрыемства Аляксандра Малькова, гэта адбылося з-за таго, што ў момант адключэння схема высакавольтнай сеткі была рамонтнай.

– Некаторае абсталяванне вывелі ў рамонт. І частка нагрузкі перакладзена была на іншыя лініі, адной з якіх была лінія, якія пашкодзілі, – адзначыў спецыяліст.

Таксама Малькоў падкрэсліў, што рамонтныя схемы – нармальная з'ява ў электрасетках у перыяд рамонтнай кампаніі, якая ідзе па ўсёй краіне ў адпаведнасці з планам. Яе мэтай з'яўляецца аслабленых участкаў і іх аднаўленне.
 
У нядзелю, 2 красавіка, з-за пашкоджанні на падстанцыі ў Вілейцы больш за 17 тысяч дамоў, 11 кацельняў і 5 водазабораў ў трох раёнах Мінскай вобласці заставаліся без святла на працягу сямі гадзін.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце