Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +19° Маладзечна
Вілейка +19° Вілейка
Смаргонь +18° Смаргонь
Ашмяны +17° Ашмяны
Валожын +19° Валожын
Мядзел +18° Мядзел
Астравец +18° Астравец
Мядзел
Дзіма, Антон, Ксюша і Юля Брылі хацелі б вучыцца па-беларуску. Фота Іны Брыль

Актывісты ў Маладзечне збіраюць подпісы за тое, каб у школах горада адкрылі беларускамоўныя класы. Як ставяцца маладзечанцы да такой ініцыятывы? Што кажуць у школах бацькам, калі адмаўляюць у беларускамоўным класе? І якія справы з беларускамоўным навучаннем у рэгіёне? Адказы на такія пытанні мы пастараліся знайсці.

Па афіцыйнай статыстыцы на канец мая, у сумных лідарах у рэгіёне па беспрацоўі – Маладзечанскі раён. Тут узровень зарэгістраванага беспрацоўя склаў 1,9% – зарэгістраваныя 1 094 беспрацоўныя.

Тройка лідараў па заробках у рэгіёне не мяняецца. Зноўку наперадзе Астравецкі раён, і ён значна адрываецца ад іншых. Тут намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата за май склала 751 рубель.

 

24 чэрвеня ў Смаргоні адбыўся 19-ы рэгіянальны фестываль-конкурс выканаўцаў эстраднай песні “Адна зямля”. У ім паўдзельнічалі 33 выканаўцы з сямі гарадоў і раёнаў: Мядзельскага, Вілейскага, Маладзечанскага, Валожынскага, Ашмянскага, Астравецкага і Смаргонскага.

Штогод напрыканцы чэрвеня з Маладзечна выходзіць пілігрымка ў Будслаў. Па дарозе да яе далучаецца шмат людзей з населеных пунктаў, праз якія яна праходзіць, і да Маці Божай Будслаўскай з маладзечанскай пілігрымкай даходзіць ужо каля чатырохсот чалавек, што робіць яе ці не самай вялікай у Беларусі.