Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +19° Маладзечна
Вілейка +19° Вілейка
Смаргонь +18° Смаргонь
Ашмяны +17° Ашмяны
Валожын +19° Валожын
Мядзел +18° Мядзел
Астравец +18° Астравец
Культура
6.04.2017 16:23 ,AЎТАР(Ы): Зоя ХРУЦКАЯ

Мужчынскі стрыптыз па матывах Шэкспіра. Вельмі, вельмі, вельмі вольнае прачытанне “Гамлета” паказалі для маладзечанак

Фота alpha- concert.com.

Калі вам гавораць пра стрыптыз, то, напэўна, уяўленне адразу малюе стройных аголеных дзяўчат у бары. А вось як гэта выглядае са сцэны Палаца культуры ў выкананні мужчын рознага ўзросту і целаскладу, саб­ралася пагля­дзець цэлая вялікая зала.

Разняволенае прадстаўленне прадюсарскага цэнтра “Альфа-канцэрт” “Ноч для жанчын-2” сабрала гледачоў вечарам 3 красавіка. Але яно прызначанае найперш для глядачак, і хадзіць на яго трэба ў кампаніі сябровак ці блізкіх сваячак. Такія кампаніі разыходзіліся з хіхіканнем і кепікамі. А вось мужчыны, якія суправаджалі сваіх абранніц на шоу, выходзілі крыху разгубленыя. Усё ж гэта вечар для жанчын, і тут той выпадак, калі гэта мае вырашальнае значэнне.

“Ноч для жанчын-2” заяўленая як ненаўмысная камедыя з пазнакай “18+” па п’есе Нікаласа Рэда. Пастаноўшчык – Міхаіл Лашыцкі. Пяцёра мужчын з рознымі перадгісторыямі апынуліся ў становішчы, калі не змаглі зарабляць на жыццё іншым шляхам, акрамя стрыптызу. Спектакль пачынаецца з таго, што яны танцуюць ў масках і плашчах Бэтмана, пад якімі надзетыя стрынгі. Але іх затрымаў паліцэйскі за тое, што танцоры не мелі дазволу на выступленні ў гарадку Н.

Танец “паліцэйскага” з глядачкай з залы.

Танец “паліцэйскага” з глядачкай з залы.

Мужчыны апынуліся ў камеры са злодзеем і эксгібіцыяністам, які любіць гуляць вечарамі па гарадскім парку. Так склалася, што месца зняволення мяркуе наведаць мэр – імпазантная жанчына сталага ўзросту, якая хоча балатавацца на наступны тэрмін. Каб яе задаволіць, начальнік просіць затрыманых выступіць для чыноўніцы. Пяцёра стрыптызёраў разам з сукамернікамі вырашылі рыхтаваць танцавальную інтэрпрэтацыю п’есы Шэкспіра “Гамлет”.

Вось сціслая гісторыя, якая папярэднічае самай яркай частцы шоу. Да антракту глядачкі сочаць за ўзаемаадносінамі мужчын, у якіх ёсць гумар са смелымі акцэнтамі, шчымлівыя ноткі і адкрытасць – і ў пачуццях, і ў адзенні. Але калі б выступленне абмяжоўвалася толькі драматычнай часткай, гэтага было б мала.

Пасля антракту пачынаецца самае відовішчнае: тое самае выступленне, на якое прыйшла мэр. “Гамлет” прадстаўлены шэрагам танцавальных нумароў з элементамі стрыптызу. Калі вам звычайна няёмка пры такой разняволенасці, расслабцеся: тут вам будзе ў першую чаргу смешна. Уявіце: мажны мужчына сталага ўзросту, апрануты ва ўбор усходняй прыгажуні, спрабуе запаліць эратычны танец жывата.

Бліскаўкі на сцёгнах так і пераліваюцца, так і слізгаюць па складках скуры! Па зале толькі і прабягалі хвалі то смеху, то воплескаў.

Акцёры кожны нумар выконвалі ў новых касцюмах і ў рознай стылістыцы: каўбойскія пагоні, танец з ручнічком, бразільскі футбольны ­раўнд, танга з віяланчэллю... А калі вам мала проста шоу, паспрабуйце ва ўсім гэтым ухапіць намёкі на сюжэт “Гамлета”.

Каб не расчаравацца ў пастаноўцы, настройце сябе на разняволены і яркі вечар. На магчымасць таго, што менавіта вас абярэ адзін з акцёраў, паставіць перад дэкарацыяй турэмных кратаў і станцуе ў стрыптызёрскім касцюме паліцэйскага спецыяльна для вас.

Адно з выступленняў “Ночы для жанчын-2”.

Адно з выступленняў “Ночы для жанчын-2”.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце