Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +2° Маладзечна
Вілейка +2° Вілейка
Смаргонь +2° Смаргонь
Ашмяны +3° Ашмяны
Валожын +3° Валожын
Мядзел +2° Мядзел
Астравец +2° Астравец
Культура
7.04.2017 16:01 ,AЎТАР(Ы): Галіна СУДНІКОВІЧ

Аўтар скульптуры маці ў Вілейцы: “Аптымізму, пяшчоты і ласкі ў вобразе маці будзе дастаткова”

Аляксандр Шомаў – адзін з аўтараў скульптуры настаўніцы

Аляксандр Шомаў – адзін з аўтараў скульптуры настаўніцы. Фота onliner.by.

Скульптура маці, якую плануюць устанавіць да ліпеня ў Вілейцы, выклікала буру абмеркаванняў у сацсетках. Некаторыя каментатары ўзрушаныя тым, што “выраз твару маці вельмі заклапочаны і мае пячатку безвыходнасці… Дзе шчасце, ласка, клопат? Ці гэта адлюстраванне нашых рэаліяў?”

Многія каментатары ўбачылі ў скульптуры мужчынскія рысы твару, пытаюцца пра тое, ці не твар гэта самога аўтара. Засталіся пытанні і па прычосцы: “А я бачу твар мужчыны з прылепленымі ззаду валасамі. Чаму б плаўна не паказаць прычоску, як у дзяўчынкі?”

Каментатары адзначаюць, што скульптура падобная на пасляваенны помнік, пытаюцца, дзе бацька, ці не рэклама гэта няпоўнай сям’і?

Мы паразмаўлялі з аўтарам Аляксандрам Шомавым, каб даведацца, якой задумвалася скульптура, якой яе бачыць аўтар.

У эскізе немагчыма паказаць усе рысы твару, настрой

Як адзначыў творца, у яго чацвёра дзяцей, таму тэма вельмі блізкая.

– Непаразуменні ўзніклі праз тое, што віляйчане бачылі першапачатковы варыянт, эскіз, – тлумачыць Аляксандр Шомаў. – У маленькім памеры проста немагчыма паказаць усе рысы твару, настрой. Гэта эскіз, і разглядаць яго трэба як кампазіцыю.

Эскіз скульптуры маці з дзецьмі. Фота забяспечанае аддзелам архітэктуры.

Эскіз скульптуры маці з дзецьмі. Фота забяспечанае аддзелам архітэктуры.

Аўтар упэўнівае, калі скульптура будзе рабіцца ў рэальным памеры, аптымізу, пяшчоты, ласкі ў вобразе маці будзе дастаткова.

– У скульптуры двое дзяцей – аднаго жанчына трымае на руцэ, на другое таксама не забываецца, надзяляе ўвагай, трымае рукой, –апісвае кампазіцыю аўтар. – Канешне, вобраз маці можна стварыць і з адным дзіцем, аднак задума была ў тым, каб паказаць разнаполых дзяцей – хлопчыка і дзяўчынку. Можна стварыць цэлы дзіцячы лагер, аднак ці варта гэта? Узніклі б праблемы з успрыняццем кампазіцыі. Тым больш тры постаці гэта сімвалічна – гэта тройца.

Навошта бацька? Дзеці па сабе не нараджаюцца

Аўтар упэўнівае, што бацьку не варта было паказваць у скульптуры, бо само сабой разумецца, што самі па сабе дзеці не нараджаюцца. У прыклад прыводзіць тое, што ў многіх мастакоў, скульптараў ёсць вобраз мадонны з дзіцем. Пры гэтым ніхто не задае пытанне, дзе бацька, усе разумеюць значэнне. Тое ж самае датычыцца і гэтага выпадку.

Аляксандру Шомаву будуць дапамагаць ствараць скульптуру жонка і дзеці. У такім выпадку рухі цела, пастава атрымаюцца больш натуральнымі.

– Што датычыцца пытання, што ў вобразе маці хацеў паказаць сябе, гэта для мяне навіна, – здзіўлены творца. – Калі б у мяне і быў такі намер, лепш бы адлюстраваў сваю жонку, яе рысы ў скульптуры. У першую чаргу імкнуўся і далей буду кіравацца прынцыпам – паказаць зборны вобраз мацярынства.

Аўтар адзначае, што вобраз маці будзе яшчэ дапрацоўвацца.

– Мне самому хочацца, каб скульптура падабалася людзям, была блізкая, прыцягвала сваёй энергетыкай, – падводзіць выснову Аляксандр Шомаў. – Толькі ў такім выпадку я змагу з гонарам і радасцю сказаць, што з’яўляюся аўтарам. Мяркую, што любому творцу важна, каб яго работу ацанілі і прынялі гледачы.

Цяпер для работы над скульптурай вызваляецца месца, падрыхтоўваецца гліна, мантуецца каркас. Хутка творца прыступіць да работы.

Нагадаем, што ў конкурсе для стварэння скульптуры маці ўдзельнічалі пяць аўтараў. У выніку перамог творца Аляксандр Шомаў. Эксперты падкрэслiлi цэласнасць яго кампазiцыi, дыялог мацi і дзiцяцi, агляд з усiх бакоў, дынамiчнасць. У вышыню скульптура будзе 2,2 метра.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце