Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +19° Маладзечна
Вілейка +19° Вілейка
Смаргонь +18° Смаргонь
Ашмяны +17° Ашмяны
Валожын +19° Валожын
Мядзел +18° Мядзел
Астравец +18° Астравец
Культура
8.04.2017 23:31 ,AЎТАР(Ы): Паводле "Нашай нівы"

“Маленькі прынц” стаў самай перакладанай кнігай пасля Бібліі і Карана. 10 цытат з кнігі, якія вас натхняць

Фота papmambook.ru.

Аповесць-казку “Маленькі прынц” французскага пісьменніка Антуана дэ Сэнт-Экзюперы пераклалі на трохсотую мову – арабскую мову хасанія. Пра гэта паведамляе партал тэлевізійнай сеткі France Info.

Такім чынам, кніга стала самай перакладанай ў свеце пасля Бібліі і Карана.

Хасанія – мова, на якой гавораць у Маўрытаніі і Заходняй Сахары, дзе яна мае статус дзяржаўнай.

– Гэтая мова, не вельмі вядомая шырокай публіцы, мела сімвалічнае значэнне для Антуана дэ Сэнт-Экзюперы, таму што менавіта на поўдні Марока, дзе гавораць на хасаніі, аўтар знакамітай казкі чэрпаў натхненне, – адзначае рэсурс.

Казка, апублікаваная ў 1943 годзе, была прададзеная ў свеце накладам у больш як 200 мільёнаў асобнікаў.

Па-беларуску “Маленькі прынц” быў выдадзены ў 1989 у перакладзе Ніны Мацяш.

10 натхняльных цытат ад “Маленькага прынца”

  • Пільнае адно толькі сэрца. Самага галоўнага вачыма не ўбачыш.
  • Сапраўднае каханне пачынаецца там, дзе нічога не чакаюць узамен.
  • Кахаць – гэта не значыць глядзець адзін на аднаго, кахаць – значыць разам глядзець у адным кірунку.
  • Расстанне навучыць цябе кахаць па-сапраўднаму.
  • Калі мы асэнсуем сваю ролю на зямлі, хай нават сама сціплую і непрыкметную, тады мы будзем шчаслівыя.
  • Сябе судзіць куды цяжэй, чым іншых. Калі ты здолееш правільна судзіць сябе, значыць, ты сапраўдны мудрэц.
  • Там добра, дзе нас няма.
  • Усе мы родам з дзяцінства.
  • ... Ты заўсёды ў адказе за тых, каго прыручыў.
  • Калі даеш сябе прыручыць, здараецца і плакаць.

Паводле "Нашай Нівы".

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце