Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +5° Маладзечна
Вілейка +5° Вілейка
Смаргонь +6° Смаргонь
Ашмяны +6° Ашмяны
Валожын +6° Валожын
Мядзел +5° Мядзел
Астравец +6° Астравец
Культура
2 Вілейка
11.04.2017 17:00 ,AЎТАР(Ы): Галіна СУДНІКОВІЧ

Скульптура маці Аляксандра Шомава цікавая з усіх бакоў. Экспертная камісія дае ацэнку кожнай конкурснай рабоце (+Фота, галасаванне)

Пакуль старэйшыя будуць на скейт-пляцоўцы, мама з малодшымі пагуляе ў скверы

Пакуль старэйшыя будуць на скейт-пляцоўцы, мама з малодшымі пагуляе ў скверы. Фота Аксаны Ярашонак.

Вакол скульптуры маці, якую плануюць устанавіць да ліпеня ў Вілейцы, не спыняюцца абмеркаванні. Адно з асноўных жаданняў  – пабачыць варыянты, якія  прапануюць усе скульптары.

Нагадаем, што ў конкурсе па стварэнні скульптуры маці ўдзельнічалі пяць аўтараў. Сярод іх Валціс Барканс, Генадзь Буралкін, Юры Анушка, Сяргей Гумілеўскі і Аляксандр Шомаў.

– Для таго, каб выбраць скульптуру, якую ўстановяць ў гарадскім парку, была створаная экспертная камісія, куды ўвайшлі скульптары, мастакі, культуразнаўцы, мастацтвазнаўцы,  – расказвае галоўны архітэктар Вілейшчыны Дзмітры Гарланаў. – Усяго каля дзесяці чалавек. Кожную работу спецыялісты вывучалі доўгі час з пункту погляду кампазіцыі, эстэтычнай вартасці.

Мінскі абласны мастацкі экспертны савет па манументальным і манументальна-дакументальным мастацтве падзякаваў творцам за выказаныя ідэі, аднак выявіў некаторыя недахопы.

Работа Валціса Барканса. Фота забяспечанае аддзелам архітэктуры.

Работа Валціса Барканса. Фота забяспечанае аддзелам архітэктуры.

Скульптура Валціса Барканса недарэчная для гарадскога парку.

Работа Генадзя Буралкіна. Фота забяспечанае аддзелам архітэктуры.

Работа Генадзя Буралкіна. Фота забяспечанае аддзелам архітэктуры.

У вобразе маці Генадзя Буралкіна няма цэласнасці кампазіцыі, яна не адпавядае заданню. Выява маці ў скульптуры Юрыя Анушкі сагнутая, скамечаная, залішне дынамічная, гэтага хацелася б пазбегнуць. А геаметрычная фігура шара адцягвае ўвагу ад асноўнага вобраза.

Работа Юрыя Анушкі. Фота забяспечанае аддзелам архітэктуры.

Работа Юрыя Анушкі. Фота забяспечанае аддзелам архітэктуры.

Работа Сяргея Гумілеўскага. Фота забяспечанае аддзелам архітэктуры.

Работа Сяргея Гумілеўскага. Фота забяспечанае аддзелам архітэктуры.

Сярод пераваг эскіза скульптуры Сяргея Гумілеўскага вылучана тое, што яна добра глядзіцца на фоне царквы. Аднак ніз вельмі абцяжарвае кампазіцыю і разрознены з верхам. Не прапрацаваная задняя частка, а разведзеныя калені негатыўна ўплываюць на эстэтычнае ўспрыняцце.

Работа Аляксандра Шомава. Фота забяспечанае аддзелам архітэктуры.

Работа Аляксандра Шомава. Фота забяспечанае аддзелам архітэктуры.

Скульптура Аляксандра Шомава цікавая з усіх бакоў: лаканічная спіна, нахіл галавы – як зварот да дзіцяці, нага – як падтрымка для немаўляці. Работа добра ўпісваецца ў навакольнае асяроддзе. Таму, па меркаванні камісіі, гэта самая пераканаўчая работа, якая цалкам адлюстроўвае сутнасць мацярынства.

Праект рэалізуецца пры падтрымцы Фонду Еўфрасінні Полацкай.

Даведка “РГ”.

Генадзь Буралкін працуе ў галіне станковай і манументальнай скульптуры. Член Беларускага саюза мастакоў. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выстаў. Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, мастацкім музеі імя Паўла Масленікава (Магілёў), мастацкім музеі Флагштафа ў штаце Паўноная Караліна (ЗША), прыватных калекцыях Беларусі і за яе межамі.

Сярод найбольш вядомых работ творцы: мемарыяльны ансамбль, прысвечаны воінам-памежнікам, якія загінулі ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны ў Гродне (2004 год), мемарыяльны знак “Трагедыя на Нямізе” ў Мінску (1999 год), скульптурная кампазіцыя, Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Мінск (2009 год).

Юры Анушка – выпускнік рэспубліканскай школы-інтэрната па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Івана Ахрэмчыка, Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Удзельнік рэспубліканскіх, замежных і міжнародных выстаў, плэнераў. Сярод найбольш вядомых работ: “Жыхарам спаленай вёскі Танеж” у вёсцы Танеж Гомельскай вобласці (1991 год), “Помнік ненароджанаму дзіцяці” ў вёсцы Мёры Віцебскай вобласці ў суаўтарстве з Аляксандрам Дранцом (1992 год), алегарычныя кампазіцыі на тэму рэк “Нёман і “Прыпяць” у суаўтарстве з Алесем Шацілам (2013 год), Палац Незалежнасці, Мінск.

Скульптурныя і жывапісныя работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Польшчы, Германіі, Чэхіі, Нідэрландах.

 Сяргей Гумілеўскі дэбютаваў у 1983 годзе і заявіў пра сябе як паэтычны і рамантычны майстар. У творчасці аўтара асаблівае месца займаюць скульптурныя вобразы-стану, настрою чалавечай душы. Гэта і шматлікія працы, выкананыя па матывах паэзіі Максіма Багдановіча, і скульптуры-сімвалы: “Дабравешчанне”, “Натхненне”, “Вечнае”, “Мацярынства”, “Мелодыя”.

Цікава тое, што аўтар працуе ў тандэме з бацькам, які з’яўляецца мастаком, Львом Гумілеўскім. Творцы з’яўляюцца аднадумцамі ў шматлікіх пытаннях.  У суаўтарстве зроблены помнікі Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу і Станіславу Манюшку ў Мінску ў Верхнім горадзе.

Абмеркаваць
Каментар (2) / Дадаць каментар
12.04.2017 07:48
Елена / А где пятая фотография?
12.04.2017 08:35
"РГ" / Елена, дзякуй за заўвагу, дадалі.
Дадаць каментар
Новае на сайце