Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +18° Маладзечна
Вілейка +18° Вілейка
Смаргонь +18° Смаргонь
Ашмяны +18° Ашмяны
Валожын +18° Валожын
Мядзел +18° Мядзел
Астравец +18° Астравец
Культура
Ашмяны
12.04.2017 12:17 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Начны штурм крэпасці і рыцарскія турніры: стала вядомая праграма фестывалю "Гальшанскі замак-2017"

Арганізатары паведамілі, што сёлета фестываль зладзяць 20 мая і прысвецяць 595-годдзю з часу ўступлення ў шлюб Соф'і Гальшанскай.

8:00 – Святочныя літургіі ў гонар Соф'і Гальшанскай – пачынальніцы дынастыі Ягеллонаў (праваслаўная царква, касцёл у Гальшанах)

9:00 – Адкрыты фестываль-конкурс для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту "Весёлый Жужа"

12:00 – Конкурс вершаў пра Гальшаны гісторыка-патрыятычнага напрамку

12:00 – Экскурсія дэлегацый у гісторыка-краязнаўчы музей Гальшанскай сярэдняй школы (Гальшанская сярэдняя школа)

13:00 – Урачыстае ўскладанне кветак да помніка Соф'і Гальшанскай з удзелам школы званароў Беларусі (пляцоўка каля помніка)

13:10 – Тэатралізаванае мастацка-гістарычнае шэсце па маршруце "помнік Соф'і Гальшанскай – руіны Гальшанскага замка" (руіны былога замка Сапег, Гальшаны)

13:30 – 23:00 Пляцоўка Цэнтральная сцэна

13:30 – Тэатралізаваны пралог “Фестываль вітае гасцей”

14:00 – Інтэрактыўны спектакль "Юр'я і Цмок" вандроўнага тэатра “Вір”, Мінск

17:00 – Майстар-клас па сярэднявечных танцах (танцавальны калектыў “Soleil”,  Мінск)

18:00 – Выступленне гурта "Восьмыдзень"

Фота osh.by.

Фота osh.by.

19:00 – Выступленне гурта "HardWood"

19:40 – Узнагароджанне ўдзельнікаў фестывалю і пераможцаў турніраў

20:00 – Выступленне гурта "Cad Goddeu"

21:00  – Выступленне гурта "Стары Ольса"

22:00 Начны штурм крэпасці

22:30 Феерверк

14:30-17:00 Пляцоўка “Рыцарскі стан”
(прадстаўленне з удзелам ваенна-гістарычных і рыцарскіх клубаў з гарадоў Мінск, Гродна, Ліда, Навагрудак і іншых)

14:30 – Конны турнір (стральба з лука, кіданне дрота на галопе, рубка мячом капусты і яблыка, нанізванне кальца на дзіду, падняцце хусткі з зямлі дзідай, зшыбка на конях)

15:30 – Турніры (рыцарскі турнір, турнір 5 на 5), бугурты (масавыя бітвы рыцараў).

17:00 – Тэатралізаванае коннае шоу "Крылатыя ваяры ВКЛ" (конна-спартыўны клуб “Залатая шпора”,  Мінск).

17:30 – Турнір лучнікаў

На працягу мерапрыемства працуюць пляцоўкі

Пляцоўка “Запрашаем у гульні”

– рыцарскія гульні і паказальныя выступленні клуба славянскіх адзінаборстваў "Арыдан", Гродна

– майстар-класы па хадзе на старадаўніх хадулях (вулічны тэатр "Вір", Мінск)

– аквагрым з беларускімі арнаментамі

– малюнкі каляровым пяском

Фота osh.by.

Фота osh.by.

– шаржыст

– чаканка манет

– паказальныя паядынкі беларускай шляхты з навучаннем усіх жадаючых

– кіданне баявых дроцікаў у саламяную мішэнь

Фота osh.by.

Фота osh.by.

– кіданне дзідаў, нажоў

– лучны цір

13:00-20:00 Пляцоўка "Горад майстроў"  

– выстава-продаж сувенірнай прадукцыі

– майстар-класы па дэкаратыўных відах народнай творчасці, традыцыйных для рэгіёну.

13:00-20:00 Дзіцячая пляцоўка
(дзіцячыя атракцыёны).

Фота osh.by.

Фота osh.by.


13:00-20:00 Пляцоўка "Іпадром"

– рыцарскі лагер

– лагер лучнікаў і коннікаў

– катанне на конях

13:00-22:00 Пляцоўка грамадскага харчавання
 – міні-кафэ

 – гандлёвыя палаткі

Праграма фестывалю можа карэктавацца па меркаванні арганізатараў.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце