Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +4° Маладзечна
Вілейка +4° Вілейка
Смаргонь +5° Смаргонь
Ашмяны +5° Ашмяны
Валожын +4° Валожын
Мядзел +5° Мядзел
Астравец +5° Астравец
Здарэнні
Вілейка, Мядзел
6.04.2017 12:41 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Спецыяліст "Маладзечанскіх электрасетак" пра аварыю на падстанцыі ў Вілейцы: выхаднога ў нядзелю ў нас не было

Спецыялісты на месцы здарэння

Спецыялісты на месцы здарэння.

2 красавіка адбылася аварыя на падстанцыі ў Вілейцы. Без электрычнасці засталася практычна ўся Вілейшчына, частка Мядзельскага і Маладзечанскага раёнаў. Пра здарэнне мы пагутарылі з начальнікам вытворча-тэхнічнай службы Мікалаем Ветравым.

Па словах спецыяліста, сітуацыя была неардынарная. Падстанцыя ў Вілейцы сілкуецца ад станцый з Маладзечна і рэзервова з Мінска.

У сувязі з будаўніцтвам БелАЭС у Астраўцы на станцыі “Мінск-паўночны” была рэканструкцыя. Таму Вілейка сілкавалася толькі з Маладзечна.

У 15:15 на станцыі ў Вілейцы адбылася аварыя. Пачала знікаць электрычнасць у населеных пунктах.

– Па магчымасці спрацавала аўтаматыка, – распавядае начальнік участка. – Асноўны горад, які пацярпеў – Вілейка. Электрычнасць знікла яшчэ ў раёне Радашкавічаў  і часткова ў Мядзельскім раёне.

На падстанцыі. Фота забяспечана Мікалаем Ветравым.

На падстанцыі. Фота забяспечана Мікалаем Ветравым.

Для такіх сітуацый у супрацоўнікаў электрасектак ёсць спецыяльны алгарытм – план дзеянняў. Пра аварыю паведамілі дырэктару і галоўнаму інжынеру, арганізавалі рамонтныя брыгады і спецыяльных абходчыкаў па лініях.

– Самае галоўнае ўстанавіць, што здарылася, а ліквідаваць пашкоджанне – лягчэй, – упэўнены Мікалай Ветраў.

У супрацоўнікаў электрасетак выхаднога ў нядзелю, лічы, не было. Мусілі ахвяраваць асабістымі планамі і ехаць на працу. Працавалі 82 чалавекі, 35 адзінак тэхнікі, 21 дызель-генератар.

Дызель-генератар – незалежная крыніца энергіі. Да іх, у першую чаргу, падключылі раённую бальніцу ў Вілейцы, “Нарачанскія зоры”, “Аграсервіс”, “Сцешыцы” і іншыя сельспрадпрыемствы, вілейскі хлебазавод, малаказавод.

Па словах Мікалая Ветрава, ніякіх нараканняў на дзеянні супрацоўнікаў электрасетак ў прадпрыемстваў не было.

Акрамя таго, што аварыя здарылася на самой падстанцыі, у двух месцах каля вёскі Забалацце на Маладзечаншчыне абарваліся правады на лініі “Маладзечна-Вілейка”.

На месцы здарэння. Фота забяспечана Мікалаем Ветравым.

На месцы здарэння. Фота забяспечана Мікалаем Ветравым.

Фота забяспечана Мікалаем Ветравым.

Фота забяспечана Мікалаем Ветравым.

Па словах Мікалая Ветрава, адбылася ланцуговая рэакцыя: аварыя на падстанцыі пацягнула за сабой разрыў провада ў слабых месцах.

Непрацяглы час важныя аб’екты ўсё ж былі без электрычнасці, кажа Мікалай Ветраў. Трэба ж было склікаць спецыялістаў, даехаць да Вілейкі, давесці генератары ў тыя месцы, дзе іх не было. Аднак у прамежку ад адной да трох гадзін асноўныя аб’екты ўжо працавалі дзякуючы генератарам.

Усяго ж у выніку аварыі без электрычнасці былі 546 населеных пунктаў, 92 кацельных, 136 ферм.

У 22:14 электразабеспячэнне цалкам аднавілі.

Провад на лініі “Маладзечна-Вілейка” абарваўся з-за ўздзеення тока кароткага замыкання пры доўгачасовай эксплуатацыі высакавольтнай лініі.

А прычыну аварыі на падстанцыі ўстановіць спецыяльная камісія. На гэта далі дзесяць дзён. Ад 3 красавіка камісія пачала працаваць.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце