Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Здарэнні
Вілейка
7.04.2017 08:19 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

За начную прагулку голымі віляйчане заплацілі штраф 69 рублёў

Фота 2ch.hk.

На двух маладых людзей, якія аголенымі гулялі ноччу па Вілейцы, крымінальную справу не заводзілі.

Іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Гэта адміністрацыйнае парушэнне. За яго кожны з хлопцаў павінен заплаціць штраф ў тры базавыя велічыні.

Маладыя людзі прызналі віну і ўжо заплацілі штраф.

Пра гэта расказала намеснік начальніка вілейскага РАУС Кацярына Млечка.

Нагадаем, што ноччу 4 сакавіка міліцыя затрымала ў Вілейцы двух аголеных маладых людзей.

Пачалося ўсё са спрэчкі на "слабо". Два нецвярозыя хлопцы разам з дзяўчатамі гулялі позна ўвечары па Вілейцы. Хлопцы паспрачаліся, што змогуць распрануцца дагала і ў такім выглядзе прайсціся па горадзе.

Маладым людзям пагражала крымінальная адказнасць. Але падстаў для крымінальнай справы ў парушэнні не знайшлі.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце