Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Здарэнні
Вілейка
12.04.2017 12:27 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Кіроўца падвёз жыхароў Вілейшчыны. А “ў падзяку” пазбавіўся планшэта

Аўтастопшчык аказаўся няўдзячным

Аўтастопшчык аказаўся няўдзячным. Фота flashstudies.net.

Пачалася гэта гісторыя ранкам 3 красавіка. Мінчанін вяртаўся з працы з Масквы. На дарозе ўбачыў двух хлопцаў, якія галасавалі.

Кіроўца вырашыў падвезці іх, балазе яны таксама накіроўваліся ў беларускую сталіцу.

— У Мінску па просьбе хлопцаў кіроўца падвёз іх да чыгуначнага вакзала, пасля чаго з'ехаў. Калі прыехаў дадому, мужчына ўбачыў, што ў чахле, які ляжаў на заднім сядзенні аўтамабіля, няма планшэта. Мінчанін неадкладна звярнуўся па дапамогу ў міліцыю, — паведаміла 10 красавіка афіцыйны прадстаўнік Першамайскага РУУС Мінска Яна Дашкевіч.

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку раённага ўпраўлення ўстанавілі асобы спадарожнікаў. Імі аказаліся двое жыхароў Вілейскага раёна. Неўзабаве маладых людзей затрымалі.

Адзін з хлопцаў прызнаўся ў крадзяжы планшэта. На 22-гадовага маладога чалавека да гэтага ўжо была заведзеная крымінальная справа за аналагічнае правапарушэнне. Яго знаёмы нават не падазраваў, што таварыш скраў планшэт.

Узбудзілі крымінальную справу за крадзеж. Хлопцу пагражае да чатырох год пазбаўлення волі.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце