Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +17° Маладзечна
Вілейка +17° Вілейка
Смаргонь +18° Смаргонь
Ашмяны +18° Ашмяны
Валожын +17° Валожын
Мядзел +17° Мядзел
Астравец +18° Астравец
Здарэнні
Вілейка
12.04.2017 13:15 ,AЎТАР(Ы): Паводле tut.by

Далі пяць гадоў калоніі, пазбавілі паловы маёмасці і звання маёра: асудзілі былога начальніка вілейскай ДАІ

Фота zanoza-news.com.

У Мінскім абласным судзе вынеслі прысуд былому начальніку ДАІ Вілейскага раёна: пяць гадоў калоніі, канфіскацыя маёмасці і пазбаўленне звання.

Былому кіраўніку Вілейскай ДАІ прад'явілі абвінавачванне па некалькіх крымінальных артыкулах: бяздзейнасць службовай асобы, перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненае з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці, службовая падробка, атрыманне хабару.

Фігуранта абвінавачвалі ў тым, што ў 2014-2015 годзе ён даваў указанні падначаленым не прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху яго знаёмых.

Следства таксама ўстанавіла факты атрымання грошай. Гаворка ідзе пра 500 000 недамінаваных рублёў ў 2014 годзе і 300 000 недамінаваных рублёў у 2015 годзе, а таксама незаконнае прыцягненне да адказнасці жыхара Вілейкі. З крымінальнай справы вынікае, што былы начальнік браў хабар машыннай алівай і прадуктамі.

У ходзе судовага працэсу правялі судова-фанаскапічную экспертызу, якая праверыла аператыўныя запісы тэлефонных перамоў.

Ад сакавіка 2016 года экс-начальнік ДАІ быў пад вартай. Пракурор запрасіў для абвінавачанага восем гадоў пазбаўлення волі.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя гэтага палову яго маёмасці канфіскуюць. Навойчык забаронена займацца дзейнасцю, звязанай з выкананнем функцый прадстаўніка ўлады. Спецыяльнага звання "маёр міліцыі" яго пазбавілі.

tut.by

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце