Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +2° Маладзечна
Вілейка +2° Вілейка
Смаргонь +2° Смаргонь
Ашмяны +3° Ашмяны
Валожын +3° Валожын
Мядзел +2° Мядзел
Астравец +2° Астравец
Грамадства
Вілейка
10.04.2017 11:39 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Беларускамоўны банер у Вілейцы будзе заклікаць да паасобнага збору смецця

Фота vk.com.

"Хопіць смецце памнажаць! Лепш яго рассартаваць!"

Заклікаць гараджан такім чынам да паасобнага збору адходаў прапануе арганізацыя "Экапартнёрства" у рамках праекта "Патрэба ў эфектыўным кіраванні жыллёва-камунальнай гаспадаркай".

Банер з лозунгам размесцяць на гарадскіх білбордах, расказаў галоўны архітэктар вілейскага райвыканкама Дзмітры Гарланаў.

Пра аўтарства самога слогана я так і не даведалася, кажа куратарка пректа, намесніца дырэктара вілейскага Палаца культуры Вольга Шляпо. У ЖКГ кажуць, што гэта калектыўная творчасць іх супрацоўнікаў.

У ЖКГ слоган склалі па-руску. А супрацоўнікі "Экапартнёрства" пераклалі заклік на беларускую мову.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце