Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +19° Маладзечна
Вілейка +19° Вілейка
Смаргонь +18° Смаргонь
Ашмяны +17° Ашмяны
Валожын +19° Валожын
Мядзел +18° Мядзел
Астравец +18° Астравец
Грамадства
Вілейка
11.04.2017 11:25 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Экспрэс-апытанне: Як вы адносіцеся да штучных кветак?

Фота youtube.com.

Уладзімір Цанунін, пенсіянер, Вілейка:
– Адмоўна. Бо гэта нежывое. Аднак ёсць моманты, дзе без штучных кветак – ніяк. Напрыклад, на могілках. Тут нежывыя букеты ўспрымаюцца нармальна. Да таго ж майстры зараз стараюцца рабіць штучныя кветкі, вельмі падобныя да натуральных.
Ксенія Звярко, вучаніца, Вілейка:
– Толькі сапраўдныя кветкі могуць выклікаць у чалавека радасць. Штучныя дарыць не прынята.
Максім Вайцяхоўскі, вучань, Вілейка:
– Заўсёды лепш жывыя. Не ўяўляю, як можна са штучным букетам прыйсці на спатканне да дзяўчыны.
Паліна Ганчар, намеснік дырэктара, Вілейка:
– Штучныя кветкі могуць быць толькі там, дзе непрымальныя жывыя. Напрыклад паспрабуйце сцэну да канцэрта ўпрыгожыць жывымі кветкамі: гэта будзе дорага і кароткачасова. Таму лепш выбраць штучныя кампазіцыі.
Юлія Завацкая, вучаніца, Вілейка:
– Больш люблю жывыя кветкі. Яны выглядаюць рэалістычна і пахнуць прыемна.
Марыя Ількевіч, студэнтка, Маладзечна:
– Нейтральна. Нічога дрэннага пра іх сказаць не магу. Жывыя пахнуць, але хутка вянуць. Штучнымі ж, калі ёсць фантазія, можна ўпрыгожыць памяшканне.
Анжаліка Чатырко, навучэнка, Маладзечна:
– Больш падабаюцца натуральныя. Жывым людзям – жывыя кветкі.
Новае на сайце