Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Грамадства
Вілейка
11.04.2017 10:37 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Шэсць шматкватэрных дамоў пабудуюць у Вілейцы ў мікрараёне "Паўночны-2"

Тут пачынаюць будаўніцтва. Фота Дзмітрыя Гарланава

Тут пачынаюць будаўніцтва. Фота Дзмітрыя Гарланава.

У вілейскім мікрараёне "Паўночны-2" цяпер штодзённа працуе экскаватар.

Тут пачалі будаваць інжынерна-транспартную інфраструктуру для новай часткі шматпавярховай забудовы.

Разам з інфраструктурай у хуткім часе пачнуць будаваць пяціпавярховы 80-кватэрны дом. Ён стане першым у лініі, складзенай з трох 80-кватэрных і трох 40-кватэрных дамоў.

Дамы ў П-падобнай форме ўтвораць тры двары з агульным праездам за іх межамі. Уздоўж аўтадарогі Р-29 будзе праезд з дадатковымі парковачнымі месцамі.

Пра гэта расказаў галоўны архітэктар вілейскага райвыканкама Дзмітры Гарланаў.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце