Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел -1° Мядзел
Астравец -1° Астравец
Гісторыя
Ашмяны
12.04.2017 16:43 ,AЎТАР(Ы): Паводле facebook.com

Пад ім схаваны скарб Напалеона: што кажуць пра камень-скарбавік на Ашмяншчыне

Камень-скарбавік у Кальчунах. Фота facebook.com

Камень-скарбавік у Кальчунах. Фота facebook.com.

Пра камень-скарбавік у вёсцы Кальчуны на Ашмяншчыне распавядае на сваёй старонцы ў фэйсбуку даследчыца і журналістка Ірына Клімковіч.

Камень ляжыць у лесе. І паводле легенды, пад ім зарыў скарб сам Напалеон.

Кажуць, што па начах з-пад каменя нешта ззяе. Тлумачаць, што гэта скарб выходзіць на прасушку. Мясцовыя і сапраўды вераць, што пад каменем закапаны скарб, таму і дагэтуль працягваюць рабіць пад яго падкопы.

Сцвярджаюць, што раней камень ляжаў на гары, але скарбашукальнікі сваімі падкопамі зрушылі яго з месца, нават хацелі падарваць. Цяпер валун апынуўся ў лажбінцы.

Вядомыя памеры камяня: у вышыню валун дасягае 3,2 метры, у шырыню – 3,4 метры, у даўжыню – 4,1 метры. Аб’ём – большы за 20 кубічных метраў. Важыць гэты цуд больш за 60 тон. На адным з бакоў валуна высечаны крыж памерам 10х13 сантыметраў.

Існуе легенда, што чацвёра невядомых у 1924-1925 гадах адкапалі скарб, які знаходзіўся пад каменем, і вывезлі. Але карысці ён ім не прынёс – толькі адно гора. Людзі загінулі, скарб знік, а камень застаўся ляжаць. Толькі на ім з’явіўся крыж.

Фота facebook.com.

Фота facebook.com.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце