Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец +1° Астравец
Культура
Валожын
14.04.2017 10:02 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

Музыкі, майстар-класы і здымкі фільма чакаюць вас на фэсце "Суседзі" ў Гародзьках

Гародзькі. Фота domfoto.by

Гародзькі. Фота domfoto.by .

7 мая ў 12:00 у Гародзьках на Валожыншчыне ўпершыню зладзяць фэст "Суседзі".

Многія мястэчкі Валожынскага раёна маюць свае фестывалі. Арганізатары спадзяюцца, што Гародзькі таксама займеюць сваё ўласнае свята. А фэст "Суседзі" стане яго пачаткам і працягне адбывацца штогод.

Ініцыятарамі фестывалю сталі новыя жыхары рэгіёна, якія нядаўна жывуць у суседніх з Гародзькамі вёсках. Адметнасцю фэсту стане тое, што рабіцца ён будзе не для жыхароў Гародзькаўскага сельсавета, а разам з імі.

Да выступаў на сцэне далучацца навучэнцы мясцовай школы.

Плануюць прыезд польскага рэжысёра Даніэля Кермута, разам з якім мясцовыя дзеці здымуць фільм пра Гародзькі і пакажуць яго на фэсце.

Зладзяць фотавыставу здымкаў мясцовых краявідаў і шмат чаго іншага.

Уваход вольны!

Пра гэта расказала адна з арганізатарак фестывалю Аўгіння Манцэвіч.



Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце