Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -5° Маладзечна
Вілейка -6° Вілейка
Смаргонь -5° Смаргонь
Ашмяны -5° Ашмяны
Валожын -4° Валожын
Мядзел -7° Мядзел
Астравец -5° Астравец
Здарэнні
Вілейка
14.04.2017 15:19 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Крадзеж у вілейскай сталовай: зайшоў паесці і выцягнуў грошы з касы

Фота Altaynews.kz.

У абедзенны час у вілейскую сталовую ў цэнтры горада зайшоў малады чалавек.

Убачыўшы, што ў пэўны момант касірка адышла ад касы, а побач няма людзей, ён выцягнуў з касы 292 рублі і ўцёк.

Пра крадзеж касірка паведаміла ў міліцыю.

У хуткім часе супрацоўнікі міліцыі затрымалі 23-гадовага хлопца, якога апісалі сведкі. Гэта мясцовы жыхар, які нідзе не працаваў.

У Следчым камітэце ўзбудзілі крымінальную справу.

Пра гэта расказаў начальнік вілейскага аддзела Следчага камітэта Яўген Мягкоў.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце