Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец -1° Астравец
Здарэнні
19.04.2017 09:33 ,AЎТАР(Ы): УУС Мінаблвыканкама

Угналі машыну ў свайго працадаўцы на Маладзечаншчыне, кінулі ля абочыны і пайшлі дадому

Фота uvd-mo.gov.by.

Жыхар вёскі Гарадзілава папрасіў знаёмых дапамагчы па гаспадарцы. За працу абяцаў расплаціцца і накрыць стол. Мужчыны пагадзіліся.

Пасля завяршэння ўсіх спраў кампанія на чале з гаспадаром арганізавала застолле. У выніку наймальнік добра захмялеў і пайшоў спаць, пакінуўшы гасцей адных.

– У іх закончылася спіртное, а заканчваць весялосьць не хацелася, – распавёў начальнік крымінальнага вышуку Маладзечанскага РАУС Андрэй Мялюк. – Таму зламыснікі вырашылі ўзяць машыну гаспадара дома і паехаць за дадаткам. Ключы ад іншамаркі былі ў замку запальвання.

Праспаўшыся, уладальнік "Таёта Кемры" заўважыў прапажу і цягам некалькіх гадзін паспрабаваў яе знайсці. Не атрымалася, і пацярпелы патэлефанаваў у міліцыю.

Па дарозе на месца здарэння сышчыкі знайшлі скрадзены аўтамабіль. Відавочцы ўказалі на п'яных мужчын, якія кінулі іншамарку ля абочыны і сышлі.

Аднаго з падазраваных затрымалі ў інтэрнаце, а другога – у сябе дома.

У дачыненні да 32-гадовага непрацуючага жыхара вёскі Палачаны ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле "Угон транспартнага сродку або маламернага судна". За незаконную паездку яму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення свабоды да 5 гадоў. Таварыш падазраванага будзе сведкам па крымінальнай справе.

Фота uvd-mo.gov.by.

Фота uvd-mo.gov.by.

Паводле УУС Мінаблвыканкама.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце