Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +2° Маладзечна
Вілейка +2° Вілейка
Смаргонь +2° Смаргонь
Ашмяны +3° Ашмяны
Валожын +3° Валожын
Мядзел +2° Мядзел
Астравец +2° Астравец
Грамадства
Вілейка
14.04.2017 09:05 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Экспрэс-апытанне ў Вілейцы: Хто лепшы сябар чалавека?

Фота spletnik.ru.

Іван Дзідэнка, вучань, Вілейка:
– За ўсіх людзей не скажу. Але для мяне самыя лепшыя сябры – гэта мама і тата. Яны шмат робяць для мяне і заўжды разумеюць.
Таццяна Максімовіч, настаўніца, Вілейка:
– Лепшы сябра чалавека – гэта сябар. Кніжка і сабака – могуць быць такія варыянты, але гэты не лепшыя сябры. Яшчэ выбар лепшага сябра залежыць ад пэўнага этапа жыцця. Добра, калі ў дзяцінстве – гэта мама, у сямейным жыцці – муж, на працы – калега.
Іна Бауліна, бібліятэкар, Вілейка:
– Лепшы сябар чалавека – гэта іншы чалавек. Ён павінны быць блізкі па духу, такі, якому можна ўсё даверыць.
Наталля Міхалевіч, студэнтка, Вілейка:
– Я лічу, што сабака. Часта чую пра тое, што сабакі дапамагаюць людзям, а часам ратуюць жыццё. Напэўна гэта самае адданае стварэнне. Калі пра яго клапаціцца, ён будзе аддаваць куды больш.
Новае на сайце