Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +10° Маладзечна
Вілейка +11° Вілейка
Смаргонь +10° Смаргонь
Ашмяны +9° Ашмяны
Валожын +9° Валожын
Мядзел +11° Мядзел
Астравец +10° Астравец
Грамадства
Вілейка
17.04.2017 12:16 ,AЎТАР(Ы): Паводле tut.by

Вясны не будзе: тыдзень будзе халодным, месцамі да -11

Вілейскі раён, вёска Заброддзе

Вілейскі раён, вёска Заброддзе. Фота rh.by.

Гэты тыдзень будзе халодным: сярэдняя тэмпература паветра чакаецца на 3-7 градусаў ніжэй за норму, такая тэмпература характэрная для сярэдзіны сакавіка. Пра гэта TUT.BY распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі Дзмітры Рабаў.

18 красавіка, у аўторак, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. У сераду і чацвер  пераважна без ападкаў.

21 красавіка, у пятніцу, ноччу без ападкаў, а раніцай у паўночна-заходніх раёнах чакаюцца кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу і раніцай слабы туман.

У бліжэйшыя выходныя чакаецца пахмурнае з ападкамі надвор'е. Ноччу тэмпература трохі павысіцца, а днём застанецца ў тых жа межах.

У суботу, 22 красавіка, на большай частцы тэрыторыі ў асноўным дождж. Ноччу і раніцай слабы туман. У нядзелю, на большай частцы тэрыторыі краіны дождж, ноччу з мокрым снегам. Ноччу і раніцай слабы туман.

Згодна з папярэднім прагнозам, больш цёплае надвор'е прагназуецца ў апошняй пяцідзёнцы красавіка.

Дзень

Тэмпература паветра днём

Тэмпература паветра ноччу

18 красавіка

ад +3 да +8, у паўднёвых раёнах да +10

ад -1 да -7, па паўночным усходзе ад -8 да -10

19 красавіка

ад +3 да +8

ад 0 да -7, па паўночным усходзе да -9

20 красавіка

ад +3 да +8, па захадзе да +10

ад -2 да -9, па поўначы ў асобных раёнах да -11

21 красавіка

ад +4 да +10, па поўдні да +12

ад -1 да -8, па ўсходзе пры праясненнях да -10

22 красавіка

ад +4 да +11

ад 0 да +6

23 красавіка

ад +4 да +11

ад -2 да +4

Паводле tut.by.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце