Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +5° Маладзечна
Вілейка +5° Вілейка
Смаргонь +5° Смаргонь
Ашмяны +5° Ашмяны
Валожын +5° Валожын
Мядзел +5° Мядзел
Астравец +5° Астравец
Грамадства
17.04.2017 16:50 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

Пытанне знатакам задае Юры Лугоўскі з Маладзечна

Фота са старонкі Андрэя Супрановіча "У кантакце".

Той, хто сочыць за баталіямі ў беларускім клубе “Што? Дзе? Калі”, напэўна, чуў, як вядучы гаворыць гэту фразу: “Ваўчок выбраў Мала­дзечна”.

Пытанні маладзечанца Юрыя Лугоўскага ужо двойчы траплялі на стол у элітарным клубе.

Аднак зарабіць грошы сваім уласным розумам Юрыю пакуль не давялося. Знатакі знахо­дзяць адказы на пытанні, якія задае ім тэлеглядач.

– Пытанні пачаў пісаць пару гадоў таму, і мінулай восенню мне патэлефанаваў адзін з рэдактараў і сказаў, што маё пытанне адабралі на восеньскую серыю гульняў. Тады гуляла каманда Андрэя Супрановіча, пытанне было лёгкае і знатакі яго адгадалі.

Тая гульня выйшла ў эфір у снежні.

Пасля гэтага Юры пісаў яшчэ пытанні, але не толькі ў беларускі клуб. Пытанні накіроўваў у тым ліку і на гульні ў Расію, Арменію.

І вось 31 сакавіка яшчэ адно пытанне Юрыя нечакана для яго самога прагучала ў эфіры. Каманда Фёдара Шведава дала правільны адказ.

– Вельмі шкада, што і на гэта пытанне адказалі. Добрае пытанне было.

Юры расказвае, што сам вельмі любіць чытаць, так і нараджаюцца пытанні.

– Я чытаю ўсё запар. Бывае,  знойдзеш што-небудзь цікавае, думаеш а чаму б не задаць пытанне!

А пакуль Юры прыдумвае новыя пытанні, паспрабуйце адказаць на тыя, што паддаліся знатакам.

1. Навукоўцы з Каліфарнійскага ўніверсітэта выявілі, што некаторыя віды суслікаў перыядычна жуюць скуру, якую скідваюць змеі.  Увага, пытанне: для чаго, на думку даследчыкаў, звяркі гэта робяць?

2. У дактароў-эпідэміёлагаў існуе адмысловая адзінка вымярэння – вожыка-га­дзіна. Карыстаюцца ёю наступным чынам: вожыка выпускаюць у пэўны раён лесу, сочаць за ім, а праз гадзіну ловяць назад. Пытанне: а што вымяраюць такім чынам?

Юры Лугоўскі пытанні задае, але пакуль не выйграў

Юры Лугоўскі пытанні задае, але пакуль не выйграў

Адказы: 1.Суслікі жуюць скуру, а потым вылізваюць сябе, каб пах­нуць змяёй. Гэта, на думку навукоўцаў, скарачае нападкі на суслікаў драпежнікаў. 2. Вожык збірае на свае іголкі ўсіх кляшчоў. Так дактары могуць пралічыць, наколькі высокая верагоднасць укусу кляшчамі чалавека на гэтым участку лесу.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце