Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +11° Маладзечна
Вілейка +11° Вілейка
Смаргонь +11° Смаргонь
Ашмяны +12° Ашмяны
Валожын +11° Валожын
Мядзел +11° Мядзел
Астравец +11° Астравец
Беларусь
15.04.2017 15:37 ,AЎТАР(Ы): Паводле pravo.by

На настаўніка без тэсціравання? – Калі ласка! Мінадукацыі дазволіла паступаць на педагагічныя спецыяльнасці без ЦТ

Фота mamaconsult.ru.

На Нацыянальным прававым партале 14 красавіка апублікавалі пастанову №21 Міністэрства адукацыі ад 16 сакавіка 2017, згодна з якой быў зацверджаны спіс педагагічных спецыяльнасцяў, пры паступленнi на якія асобы залічваюцца ва ўстановы вышэйшай адукацыі без уступных выпрабаванняў.

Цяпер для таго, каб паступіць на пэўныя спецыяльнасці ў педуніверсітэты, будзе дастаткова дыплому аб атрыманні агульнай сярэдняй адукацыі.

Але не ўсё так проста, як падаецца на першы погляд. Для паступлення ў дакуменце аб адукацыі павінны быць:

  • адзнакі не ніжэй за 7 (сем) балаў па ўсіх вучэбных прадметах
  • адзнакі не ніжэй за 8 (восем) балаў па вучэбных прадметах, адпаведных прадметах профільных уступных выпрабаванняў (пры наяўнасці рэкамендацыі педагагічнага савета ўстановы адукацыі, якую яны скончылі, і па выніках гутаркі, якая праводзіцца ўстановай вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь у парадку, што ўстанаўліваецца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь)

Студэнты, якія паступяць такім чынам, будуць вучыцца на бюджэтнай форме навучання, але абавязаныя працаваць па размеркаванні не менш за пяць год пасля сканэчння ўніверсітэта.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце