Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +10° Маладзечна
Вілейка +11° Вілейка
Смаргонь +10° Смаргонь
Ашмяны +9° Ашмяны
Валожын +9° Валожын
Мядзел +11° Мядзел
Астравец +10° Астравец
Здарэнні
Валожын
20.04.2017 13:01 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

П'яны валожынец выехаў на “Фордзе” на паласу сустрэчнага руху. У выніку — лабавое сутыкненне

Здарэнне адбылося ўчора

Здарэнне адбылося ўчора. Фота rostovgazeta.ru.

Здарылася гэта пасля 16 гадзін 19 красавіка на 71-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Гродна ў Валожынскім раёне.

39-гадовы валожынец ехаў на аўтамабілі “Форд Мандэа” ў напрамку Мінска. На закругленні дарогі направа не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там “Форд” сутыкнуўся з аўтамабілем “Рэно Лагуна”.

У выніку пасажыр “Форда”, 31-гадовы жыхар вёскі Стайкі Валожынскага раёна, атрымаў траўмы. Яго не шпіталізавалі. Кіроўцы і пасажыры аўтамабіляў былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Кіроўца “Форд Мандэа” быў у стане алкагольнага ап'янення. Вадзіцельскага пасведчання ён не мае: пазбавілі яго яшчэ ў 2006 годзе, паведамляе ДАІ Мінскай вобласці.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце