Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +1° Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны +1° Ашмяны
Валожын +1° Валожын
Мядзел +1° Мядзел
Астравец +1° Астравец
Здарэнні
Мядзел
26.04.2017 08:52 ,AЎТАР(Ы): Паводле Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

На Мядзельшчыне ратавалі байдарыстаў (Фота)

Дапамаглі чатыром байдарыстам

Дапамаглі чатыром байдарыстам. Фота Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

А палове пятай вечара 22 красавіка па лініі “101” ад турыстаў паступіла паведамленне, што яны на двух байдарках знаходзяцца на возеры Мястра і самастойна не могуць рухацца з-за высокіх хваль і моцнага ветру.

Пасля прыбыцця да месца выкліку работнікаў МНС і таварыства выратавання на водах інфармацыя пацвердзілася: чатыры чалавекі адсталі ад асноўнай групы і іх хваляй прыбіла да прыбярэжнай зоны ў чарот. З-за сустрэчнага ветру і высокіх хваль група не здольная была самастойна перасоўвацца па маршруце.

Правялі работы па выратаванні. Двух турыстаў перасадзілі ў маторную лодку Мядзельскага райаддзела па надзвычайных сітуацыях, яшчэ двух  – у дзве маторныя лодкі таварыства выратавання на водах. На беразе турыстаў агледзелі: у медыцынскай дапамозе яны не мелі патрэбы.

Фота Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Фота Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Фота Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Фота Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце