Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +18° Маладзечна
Вілейка +18° Вілейка
Смаргонь +18° Смаргонь
Ашмяны +18° Ашмяны
Валожын +18° Валожын
Мядзел +18° Мядзел
Астравец +18° Астравец
Здарэнні
2
4.05.2017 09:51 ,AЎТАР(Ы): Наталля ТУР

У Маладзечне здарылася аварыя з удзелам маршруткі Мінск-Маладзечна (Фота)

Фота Наталлі Тур.

Здарэнне адбылося ў 8.30 раніцы паблізу аўтазапраўкі ў 11 мікрараёне.

Маршрутка рухалася з боку Мінска па галоўнай дарозе. 

На выездзе з запраўкі ёй не саступіў кіроўца аўтамабіля Chrysler, які выязджаў з другараднай дарогі.

- Я вяртаўся з рэйса, - расказвае кіроўца маршруткі, - адзін. Пасажыраў у машыне не было. Ужо патэлефанаваў свайму кіраўніцтву. "Парадаваў".

У машыне пашкоджаныя парогі, дэфармаваныя дзверы. 

Chrysler жа застаўся без бампера.

У аварыі ніхто не пацярпеў. 

Абмеркаваць
Каментар (2) / Дадаць каментар
4.05.2017 17:14
Хведзя / Кожны за рулём Крайслера лічыць, што яго дарога -- галоўная.
4.05.2017 22:27
Сергей / кожны хто не ведае сітуацыю і пакідае прадузяты каментар, седзячы за кампутарам проста звычайны балабол
Дадаць каментар
Новае на сайце