Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +16° Маладзечна
Вілейка +16° Вілейка
Смаргонь +15° Смаргонь
Ашмяны +15° Ашмяны
Валожын +16° Валожын
Мядзел +16° Мядзел
Астравец +15° Астравец
Здарэнні
1
10.05.2017 13:28 ,AЎТАР(Ы): Ігар ШЧАРБАЧЭНЯ, начальнік УКВ УУС Мінаблвыканкама

Магчыма, і вас абакралі? Прадаўцы посуду і касметыкі абкрадалі маладзечанцаў

. Фота uvd-mo.gov.by.

Міліцыя затрымала падазраваных, але мяркуецца, што пацярпелых нашмат больш, чым праходзіць па справе. Таму калі вы пасля візіту гэтых людзей не далічыліся сваіх рэчаў, звяртайцеся да праваахоўнікаў.

Заявы аб кватэрных крадзяжых пасля прыходу прадаўцоў кухонных прыналежнасцяў і касметыкі пачалі паступаць ад сярэдзіны красавіка. У Маладзечне такія крадзяжы былі ад 13 да 21 красавіка. Вядома, што акрамя Маладзечна, злачынцы адпрацоўвалі кватэры ў Оршы і Дзяржынску.

Пацярпелыя пераважна пенсіянеры. Яны распавядаюць, што за іх заходзілі адзін ці двое маладых людзей 25-30 гадоў. Яны прэзентавалі посуд, сталовыя прыборы, касметыку. А пасля таго, як яны сыходзілі, гаспадары заўважалі, што ў іх зніклі грошы – ад 75 да 350 рублёў, а ў аднаго пенсіянера скралі ноўтбук.

Аператыўнікі затрымалі падазраваных. Спачатку іх гісторыі сыходзіліся ва ўсіх дэталях: нядаўна працавалі ў адной з кампаній, пасля вырашылі працаваць на сябе. З узорамі тавараў абыходзілі ў асноўным шматпавярхоўкі. Звычайна звярталіся да пенсіянераў, таму што яны "больш спакойныя, запрашалі ў кватэру". Нават на пытанне, хто краў, адказвалі аднолькава: "Я праводзіў прэзентацыю, а партнёр, напэўна, паддаўся спакусе, узяў грошы, а пасля падзяліўся, каб я маўчаў".

Кожны з іх запэўніваў, што менавіта ён праводзіў прэзентацыю. Аднак праз нейкі час малодшы з затрыманых вырашыў чыстасардэчна прызнацца, пакуль не прызнаўся другі. Расказаў, што яны дакладна прадумвалі крадзяжы, размяркоўвалі ролі. Пакуль малодшы адцягваў увагу пенсіянераў, старэйшы шукаў грошы ці каштоўныя рэчы.

У адносінах да затрыманых узбудзілі крымінальную справу па артыкуле "Крадзеж", якая прадугледжвае да трох год пазбаўлення свабоды.

Ігар ШЧАРБАЧЭНЯ, начальнік УКВ УУС Мінаблвыканкама.

Абмеркаваць
Каментар (1) / Дадаць каментар
10.05.2017 13:33
Нева / Як гэта вапшэ можна дадумацца хадзіць па кватэрах і ў цюхваць нешта? То паслядоўнікі рэлігій некаторых, то шмоточнікі, хоць хто. Гэта законна? Інцэрнэта мала???
Дадаць каментар
Новае на сайце