Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь -1° Смаргонь
Ашмяны -1° Ашмяны
Валожын -1° Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец -1° Астравец
Культура
Вілейка
14.05.2017 09:53 ,AЎТАР(Ы): кіраўнік музея "Вілейшчына літаратурная"" Валянціна ЯРАШОНАК

Як гучыць акарына і чаму кніжка смачная: вучні ільянскай школы ізноў сустракалі гасцей

Яраш Малішэўскі і Аксана Спрынчан. Фота facebook.com

Яраш Малішэўскі і Аксана Спрынчан. Фота facebook.com.

Да ільянскіх школьнікаў завіталі госці з Мінска – пісьменніца Аксана Спрынчан і музыкант Яраш Малішэўскі.

Сустрэчу прымеркавалі да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Госці наведалі нашы музеі “Вілейшчына літаратурная” і “Ільянскія далягляды”. Дарэчы, народнаму музею “Вілейшчына літаратурная” сёлета споўнілася 25 гадоў. Гэта ўжо чвэрць стагоддзя вучні нашай школы з удзелам настаўнікаў збіраюць па крупіцы, захоўваюць і перадаюць іншым духоўную спадчыну сваёй любімай Вілейшчыны.

Вучні слухалі вершы Аксаны Спрынчан, пазнаёміліся з некаторымі беларускімі народнымі музычнымі інструментамі, вядомымі і невядомымі.

Спачатку Яраш пазнаёміў вучняў з дудой. Ён паказаў і расказаў, як трэба на ёй іграць.

Вучні адгадвалі загадкі са Смачнай кнігі Аксаны Спрынчан. Фота facebook.com.

Вучні адгадвалі загадкі са Смачнай кнігі Аксаны Спрынчан. Фота facebook.com.

Потым ён расказаў пра інструмент, які гучаў 500 гадоў таму. У мястэчку Мір Гродненскай вобласці знайшлі на глыбіні трох метраў гліняную скульптуру “коніка”, свісцёлкі. Гэты інструмент доўгі час праляжаў у зямлі, але і сёння гучыць адмыслова. Гэты “конік”, па словах музыканта, гучаў, калі друкаваў Францыск Скарына, калі ўзводзіліся муры Мірскага замка.

Яшчэ адзін вельмі цікавы музычны інструмент, які называецца акарына. Яго вырабляюць з гліны. Шмат гадоў назад наш беларускі майстар пабываў у Італіі, упадабаў гэты інструмент і затым пачаў вырабляць у нас на Радзіме. Гэты інструмент падобны на галаву гусяняці, але гучыць па-свойму адметна.

Варган – старажытны інструмент, пашыраны ў розных краінах, а таксама выкарыстоўваецца ў Беларусі. Звычайна яго ведаюць, як нешта экзатычнае. Гэты інструмент лічыцца магічным, чарадзейным. Яго выкарыстоўвалі шаманы, магі, чарадзеі ў пэўных сваіх абрадах.

У час сустрэчы дзіўныя мелодыі чаргаваліся з вершамі, шчырымі словамі Аксаны Спрынчан.

Паэтка загадвала дзецям смачныя загадкі пра беларускія стравы са сваёй кнігі.

Напрыканцы Яраш прапанаваў праспяваць песню разам песню пра чмяля. Дзеці ў зале вельмі ажывіліся і дружна падпявалі.

На развітанне пісьменніца падаравала музею “Вілейшчына літаратурная” сваю кнігу, якая называецца “Смачная кніга”, і плакаты да святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце