Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +16° Маладзечна
Вілейка +16° Вілейка
Смаргонь +16° Смаргонь
Ашмяны +16° Ашмяны
Валожын +17° Валожын
Мядзел +16° Мядзел
Астравец +16° Астравец
Культура
14.05.2017 10:57 ,AЎТАР(Ы): TUT.BY

Navi пракаментавалі свой выступ і перамогу партугальца на "Еўрабачанні"

Фота tut.by.

Navi выступалі пад трэцім нумарам з беларускамоўнай песняй "Гісторыя майго жыцця", у фінале яны занялі 17-е месца. Яны кажуць, што вынік галасавання іх не засмуціў. "Мы сёння вырашылі расслабіцца і атрымаць задавальненне", – кажа Ксенія. Navi таксама распавядаюць, што пацалавацца падчас нумара яны вырашылі за ўсё за пару хвілін да выхаду.

Сам факт свайго выступу на "Еўрабачанні" Naviband лічаць важным для культуры, беларускай мовы і моладзі. Арцём спадзяецца, што яны змаглі аб'яднаць беларусаў.

"Мы хочам сказаць "дзякуй" нашай Беларусі за такую падтрымку, за такі флэшмоб. І Сяргей Міхалок спяваў нашу песню і некалькі дзён таму нам тэлефанаваў Аляксандр Саладуха, што крыху нетыпова", – распавядае Арцём Лук'яненка.

Пры гэтым у Navi няма планаў выступіць на "Еўрабачанні" яшчэ раз. Арцём кажа, што яны хочуць займацца творчасцю і музыкай. 

Менавіта музыка, а не шоў, сёння перамагла на конкурсе.

"Мы вельмі радыя за Партугалію. Мы паспелі з ім паразмаўляць, ён вельмі шчыры чалавек і ён павінен быў быць першым. І мы вельмі хочам, каб у наступным годзе да гэтага конкурсу адносіліся больш лёгка", – кажуць Арцём і Ксенія, якія ўжо 3 чэрвеня выступяць каля Мінскай ратушы.

Ніжэй відэа пераможнага выступу.

 

Tut.by

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце