Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +10° Маладзечна
Вілейка +10° Вілейка
Смаргонь +10° Смаргонь
Ашмяны +10° Ашмяны
Валожын +10° Валожын
Мядзел +9° Мядзел
Астравец +10° Астравец
Культура
Валожын
15.05.2017 21:34 ,AЎТАР(Ы): Галіна СУДНІКОВІЧ

“Ногі гудзелі і падчас мерапрыемства. Але пасядзіш каля вогнішча – і зноў у скокі”. На Валожыншчыне прайшла ноч танцаў (Фота)

Фота Фота belsat.eu.

Незвычайнае мерапрыемства з начнымі танцамі і спевамі зладзіў этнаграфічны клуб “KOLA” на Валожыншчыне на хутары “Засценак Скрыплеў” 13 мая.

– На гэты Новы год некаторыя ўдзельнікі этнаграфічнага клуба “KOLA” былі на ночы танцаў у Мінску, – расказвае адна з арганізатарак “Ночы танцаў у маёвым садзе” Воля Трубач. –Вельмі спадабаўся такі фармат, што захацелася зрабіць нешта падобнае і ў нашым рэгіёне. Якраз знайшоўся чалавек, які таксама загарэўся гэтай ідэяй, – уласнік хутара “Засценак Скрыплеў” Васіль Грынь, ён пагадзіўся зладзіць мерапрыемства на яго хутары.

Нестандартным мерапрыемствам зацікавіліся і музыкі з розных рэгіёнаў. Былі гурты “Рада”, “Мярэжа”, капэла Алеся Лася, а таксама Андрэй Бароўскі, Алесь Жура з Гродна, Вольга Фёдарава і Яўген Барышнікаў з Мінска, Антаніна Емяльянчык з Полацку, Анастасія Шпілеўская з Маладзечна. Менавіта яны стваралі на свяце сапраўды жывую самабытную атмасферу.

Напярэдадні ночы танцаў. Фота Аляксея Піскуна.

Напярэдадні ночы танцаў. Фота Аляксея Піскуна.

Фота Аляксея Піскуна.

Фота Аляксея Піскуна.

Фота Аляксея Піскуна.

Фота Аляксея Піскуна.

Фота Аляксея Піскуна.

Фота Аляксея Піскуна.

Фота Аляксея Піскуна.

Фота Аляксея Піскуна.

Фота Аляксея Піскуна.

Фота Аляксея Піскуна.

Непасрэдна ноч танцаў доўжылася дзевяць гадзін, з васьмі вечара і да пяці раніцы.

– Танцы ніхто не лічыў, было настолькі многа, – адзначае Воля Трубач. – Каля паўсотні дакладна станцавалі. Было шмат падрыхтаваных людзей, якія пратанцавалі ўсю ноч і гатовыя былі яшчэ танцаваць і ўдзень. Былі і такія, што спачатку глядзелі на тых, хто танцуе, а пасля пускаліся ў скокі, бо ўседзець было складана. Наогул у нейкі момант здавалася, што цела танцуе само па сабе, ведае куды рухацца ў наступнае імгненне. А сам ты нібіта назіраеш збоку. Гэта новы танцавальны вопыт. Рэкамендую ў будучыні ўсім датычным да танцаў паспрабаваць яго на сабе.

Упрыгожвалі слуп 12 стужкамі

Напярэдадні ночы танцаў. Фота Аляксея Піскуна.

Напярэдадні ночы танцаў. Фота Аляксея Піскуна.

Напярэдадні ночы танцаў ўдзельнікам прапанавалі паўдзельнічаць у надзвычай цікавай дзеі – завіванні маёвага дрэва.

– Гэта ўпрыгожанае дрэва ці высокі слуп, які па традыцыі ўсталёўваецца штогод першага мая альбо на Сёмуху ці Іванаў дзень на пляцах вёсак і гарадоў Германіі, Аўстрыі, Чэхіі, Славакіі, Скандынавіі, Расіі, Польшчы і іншых еўрапейскіх краін, – тлумачыць удзельніца этнаграфічнага клуба “KOLA” суарганізатарка мерапрыемства Настасся Шпілеўская. – У некаторых мясцовасцях штогод ставяць новае дрэва, у іншых ствол выкарыстоўваецца шмат гадоў, але кожны год змяняе сваю “крону”. У Германіі і Скандынавіі ствалы часта чысцяць ад кары і ўпрыгожваюць каляровымі гірляндамі, яловымі галінкамі ці паперай.

Абрадавая дзея, якую зладзілі на мерапрыемстве, была заснаваная на традыцыях бліжэйшых суседзяў. Таксама дадалі майскія, троіцкія спевы і карагоды. Падчас завівання майскага дрэва ўдзельнікі ўпрыгожылі слуп 12 стужкамі. Абрад накіраваны на тое, каб увесь год быў дабрабыт.

Напярэдадні ночы танцаў. Фота Аляксея Піскуна.

Напярэдадні ночы танцаў. Фота Аляксея Піскуна.

Фота Аляксея Піскуна.

Фота Аляксея Піскуна.

“Запомніўся сабака, гатовы аблізаць і залізаць кожнага”

Маладзечанка Наталля Цар падзялілася сваімі адчуваннямі ад мерапрыемства:

– Як мне ноч танцаў? Ммммм.... Чароўна! Кожная ноч на прыродзе асаблівая, а гэта.... Квітнеючыя дрэвы, водар кветак і скошанай травы, спеў птушак, месяц на паўнеба… і танцы-танцы-танцы... У першую чаргу запомніўся сабака. Гэты велікан гатовы аблізаць і залізаць кожнага, хто да яго падыдзе. Такі мяккі, прыемны... І завуць яго хораша – Туман.

Маладзечанка прызналася, што ногі гудзелі і падчас самога мерапрыемства. Ды і як не будуць гудзець – так скакаць.

– Але ж разумееш, што такога, як у гэты момант, больш ніколі не будзе, – падводзіць выснову Наталля Цар. – Таму пасядзіш каля вогнішча – і зноў у скокі.

Фота Аляксея Піскуна.

Фота Аляксея Піскуна.

 “У Мінску жыву, часам узнікае патрэба выехаць у вёску”

Напярэдадні ночы танцаў. Фота Аляксея Піскуна.

Напярэдадні ночы танцаў. Фота Аляксея Піскуна.

– Чаму прыехаў? Займаўся ў свой час народнымі танцамі. Цяпер не займаюся мэтанакіравана, то бок на рэпетыцыі не хаджу, але тэматычныя мерапрыемствы стараюся час ад часу наведваць, бо трэба ж нейдзе выкарыстоўваць набытыя некалі ўменні, – адзначае Зміцер Гуд. – Плюс магчымасць пабачыць ды пагаварыць з людзьмі, якіх даўно не бачыў. Да таго ж я заўсёды ў Мінску жыву, і часам узнікае патрэба, каб  выехаць у вёску на прыроду, каб змяніць абстаноўку.

На дасягнутым арганізатары вырашылі не спыняцца. Таму сачыце за афішамі  этнаграфічнага клуба “KOLA”.

Фота Аляксея Піскуна.

Фота Аляксея Піскуна.

Напярэдадні ночы танцаў. Фота Аляксея Піскуна.

Напярэдадні ночы танцаў. Фота Аляксея Піскуна.

Фота Аляксея Піскуна.

Фота Аляксея Піскуна.

Фота Аляксея Піскуна.

Фота Аляксея Піскуна.

Фота Аляксея Піскуна.

Фота Аляксея Піскуна.

Фота Аляксея Піскуна.

Фота Аляксея Піскуна.

Напярэдадні ночы танцаў. Фота Аляксея Піскуна.

Напярэдадні ночы танцаў. Фота Аляксея Піскуна.

Фота Аляксея Піскуна.

Фота Аляксея Піскуна.

Больш фота напярэдадні свята тут.

Фота belsat.eu.

Фота belsat.eu.

Фота belsat.eu.

Фота belsat.eu.

Фота belsat.eu.

Фота belsat.eu.

Фота belsat.eu.

Фота belsat.eu.

Фота belsat.eu.

Фота belsat.eu.

Фота belsat.eu.

Фота belsat.eu.

Фота belsat.eu.

Фота belsat.eu.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце