Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +11° Маладзечна
Вілейка +11° Вілейка
Смаргонь +10° Смаргонь
Ашмяны +10° Ашмяны
Валожын +11° Валожын
Мядзел +10° Мядзел
Астравец +10° Астравец
Культура
16.05.2017 12:19 ,AЎТАР(Ы): Паводле паведамлення бібліятэкі "Верасок"

У Маладзечне сустрэліся з Людмілай Рублеўскай, Алесем Камоцкім і рэдактарам часопіса "Алеся"

Людміла Рублеўская

Людміла Рублеўская. Фота забяспечана бібліятэкай Верасок.

11 мая ў бібліятэцы сямейнага чытання “Верасок” прайшла сустрэча “Алеся” запрашае”.

Сярод гасцей мерапрыемства  прысутнічалі Ларыса Ракоўская, галоўны рэдактар часопіса,  знакамітая беларуская пісьменніца і журналістка Людміла Рублеўская, і паэт, выканаўца ўласных песень Алесь Камоцкі.

Пісьменніца, чые творы перакладзеныя на многія еўрапейскія мовы, прэзентавала сваю чацвёртую кнігу авантурна-прыгодніцкага цыкла “Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэранта”, правяла для прыхільнікаў сваёй творчасці забаўляльную віктарыну на гістарычную тэму. Самыя актыўныя удзельнікі віктарыны атрымалі падарункі, якія пісьменніца прывезла з сабой.

Бард Алесь Камоцкі прадставіў новы зборнік вершаў Рыгора Барадуліна “Каб аднойчы” , якія ён паклаў на музыку. Запісаныя на дыск, яны прыкладаюцца да кнігі. На працягу вечарыны  ён праспяваў шэраг песняў.

Мерапрыемства мела цёплы сяброўскі настрой. Людміла Рублеўская падарыла чытачам бібліятэкі сваю кнігу “Дагератып” з літаратурнай серыі “Шляхецкая чытанка”.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце