Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +16° Маладзечна
Вілейка +16° Вілейка
Смаргонь +16° Смаргонь
Ашмяны +16° Ашмяны
Валожын +17° Валожын
Мядзел +16° Мядзел
Астравец +16° Астравец
Здарэнні
Вілейка
15.05.2017 10:42 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Везла наркотыкі ва ўласнай машыне: у аўтамабілі жыхаркі Вілейкі знайшлі больш за пяць кілаграмаў маку

Фота Grodno.in.

Пяць кілаграмаў мака з макавай саломкай – такая знаходка чакала супрацоўнікаў вілейскай міліцыі і аддзела па барацьбе з наркотыкамі ля пасёлка Партызанскі на Вілейшчыне.

– Нам паведамілі, што 11 мая жанчына, якая ўжо была судзімая за незаконнае распаўсюджванне наркотыкаў, будзе перавозіць у сваё машыне мак, – распавядае начальнік аддзела па барацьбе з наркотыкамі Вілейскага РАУС Юры Высоцкі.

У час дзяжурства пасля 23:00 супрацоўнікі міліцыі затрымалі жанчыну. У машыне "Фольксваген" яна перавозіла больш за пяць кілаграмаў маку.

Па словах Юрыя Высоцкага, ужо правялі экспертызу небяспечнай знаходкі. У маку знайшлі макавую саломку. На жанчыну завялі крымінальную справу.

Фігурантка прапісаная ў Мінску, але жыве ў Вілейцы.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце