Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +17° Маладзечна
Вілейка +17° Вілейка
Смаргонь +18° Смаргонь
Ашмяны +18° Ашмяны
Валожын +17° Валожын
Мядзел +17° Мядзел
Астравец +18° Астравец
Здарэнні
Вілейка
15.05.2017 13:40 ,AЎТАР(Ы): Паводле ДАІ Мінскай вобласці

На Вілейшчыне пасля ДТЗ шпіталізавалі дзвюх пасажырак

ДТЗ адбылося 14 мая. Фота ілюстратыўнае

ДТЗ адбылося 14 мая. Фота ілюстратыўнае. Фота vk.com.

Здарылася гэта пасля 18 гадзін 14 мая ў вёсцы Альковічы.

25-гадовы кіроўца ехаў на аўтамабілі “Фольксваген Гольф”. Ён не справіўся з кіраваннем. Машына выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнулася з “Таётай Карола Верса”. За рулём той быў 41-гадовы кіроўца.

У выніку аварыі дзвюх пасажырак аўтамабіля “Таёта” з атрыманымі траўмамі даставілі ў бальніцу. Гэта жыхаркі Мінска узростам 43 і 70 год. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці настойліва рэкамендуе кіроўцам пры руху выбіраць бяспечную хуткасць і дыстанцыю, за рулём быць як мага больш уважлівымі.

 

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце