Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Здарэнні
15.05.2017 16:47 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Крадзеж на аўтамыйцы ў Маладзечне: вынес пыласосы і з'ехаў на таксі

Фота Drive2.

36-гадовы раней судзімы маладзечанец скраў два пыласосы і два мыючых апараты з аўтамыйкі на вуліцы Касманаўтаў у Маладзечне. Мужчына працаваў на гэтай мыйцы машыністам мыючых машын.

Ноччу 7 мая ён пранік на мыйку, забраў адтуль тэхніку, а пасля выклікаў таксі і з'ехаў дамоў.

З дому на таксі паехаў у Мінск, дзе здаў усё скрадзенае ў ламбард.

Учора, 14 мая, узбудзілі крымінальную справу. Супрацоўнікі міліцыі зараз вяртаюць маёмасць з ламбарда.

Пра гэта расказаў старшы следчы маладзечанскага Следчага камітэта Юры Багушэвіч.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце