Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Здарэнні
Ашмяны
16.05.2017 13:00 ,AЎТАР(Ы): Паводле svaboda.org

“Судзяць і адначасова шукаюць доказы” – у судзе над ашмянскімі мытнікамі скончыўся чарговы перапынак

Суд над ашмянскімі мытнікамі

Суд над ашмянскімі мытнікамі. Фота svaboda.org.

16 мая ў Партызанскім судзе Мінску аднавіўся працэс над супрацоўнікамі Ашмянскай мытні, якіх пачалі судзіць яшчэ 18 лістапада 2016 года.

У працэсе ўжо было некалькі перапынкаў, у тым ліку два запар доўгія перапынкі ўвесну 2017 года. У сакавіку перапынак цягнуўся месяц, а калі суд сабраўся, дык у той жа дзень зноў адклалі паседжанне “для збору дастатковых доказаў”. Наступны перапынак цягнуўся паўтара месяца. “Ды адпусцілі б людзей пад падпіску, а самі б шукалі тыя доказы, калі яны ёсць”, – казалі ў кулуарах суду назіральнікі.

Адзінаццаць ашмянскіх мытнікаў судзяць за атрыманне хабару ў вялікім памеры ў складзе групы. Кожнаму з падсудных інкрымінуюць сумы хабару ад 8 да 13 тысяч долараў. Сямёра падсудных на першых пасяджэннях прызналі віну часткова: што бралі грошы ад сваіх кіраўнікоў нібыта за тое, што бесперашкодна прапускалі праз мяжу аўтамабілі з кветкамі. Пры гэтым мытнікі кажуць, што падчас агляду гэтых аўтамабіляў не парушалі сваіх службовых абавязкаў.

Астатнія чатыры мытнікі, у тым ліку краязнаўца з Астравеччыны Алесь Юркойць, сваёй віны не прызнаюць цалкам. Гэтыя мытнікі маюць намер давесці суду, што нічога не ведалі пра дзейнасць на мытні злачыннай групоўкі, якую, меркавана, стварылі некаторыя кіраўнікі мытні.

Паралельна ў Мінскім абласным судзе праходзіць працэс над мытнікамі, якія займалі адказныя пасады ў кіраўніцтве Ашмянскай мытні.

Паводле svaboda.org.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце