Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +16° Маладзечна
Вілейка +16° Вілейка
Смаргонь +16° Смаргонь
Ашмяны +16° Ашмяны
Валожын +17° Валожын
Мядзел +16° Мядзел
Астравец +16° Астравец
Здарэнні
Мядзел
17.05.2017 15:27 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Пяць тысяч рублёў за 78 карасікаў: на Мядзельшчыне затрымалі браканьераў

Фота rybalkaspb.ru.

8 мая ўвечары жыхар Мядзельшчыны і яго госці з Мінска паставілі сеткі на адным з безыменных вадаёмаў.

Раніцай 9 мая прыйшлі іх зняць.

– Тут ім і сапсавалі святочны настрой работнікі мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы прыроды, – распавядае старшы дзяржаўны інспектар Уладзімір Хіла.

Браканьеры выцягнулі тры з паловай кілаграмы рыбы - 78 невялікіх карасёў.

Завялі крымінальную справу. Мужчына павінны заплаціць штраф 5 тысяч 382 рублі.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце