Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +14° Маладзечна
Вілейка +14° Вілейка
Смаргонь +14° Смаргонь
Ашмяны +13° Ашмяны
Валожын +14° Валожын
Мядзел +13° Мядзел
Астравец +14° Астравец
Грамадства
Вілейка
13.05.2017 11:58 ,AЎТАР(Ы): Паводле tvr.by

Жыхары старых дамоў у Вілейцы звярнуліся на “гарачую лінію” (Фота)

Скрыншот тэлеперадачы

Скрыншот тэлеперадачы. Фота tvr.by.

Са сваім набалелым пытаннем на “гарачую тэлефонную лінію” звярнуліся з Вілейкі жыхары адных з самых старых дамоў.

У адным дагэтуль няма цэнтральнага ацяплення, а другі без вады і каналізацыі. Калі ж элементарныя бытавыя выгоды 21-га стагоддзя з'явяцца і ў вілейскіх дамах-старажылах?

Усю сістэму водазабеспячэння жыхарам векавога будынка ў Школьным завулку замяніла калонка побач з пад'ездам. Прычым дайсці да адзінай крыніцы не заўсёды проста.

Хоць душ ёсць, жартуюць жыхары дома, але прымаць яго можна толькі падчас дажджу. З-за шматлікіх дзірак дах знутры больш нагадвае карту зорнага неба.

На пенсію просяцца і адзіны балкон будынка, а таксама некаторыя перакрыцці паміж паверхамі.

Заселі ў часе і жыхары самага старога будынка ў Вілейцы. Былы губернатарскі дом, як і стагоддзе таму, ацяпляюць дровамі.

Жыццё у панскіх палатах зусім не бестурботнае. Зімой тапіць печ трэба некалькі разоў на дзень. Складам для дроў сталі лесвічныя пляцоўкі побач з кватэрамі.

Спецыялісты жыллёва-камунальнай гаспадаркі патлумачылі, што капітальны рамонт ужо сёлета асвяжыць будынак у Школьным завулку - старыя канструкцыі заменяць, а фасад цалкам адновяць. А вось камунікацыі праводзіць жыхарам прыйдзецца самастойна.

Валянціна Генк, начальнік аддзела Вілейскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі: 

“Кватэры ў гэтым доме прыватызаваны з тым інжынерным забеспячэннем, якое ёсць сёння. Мы не можам таму падключыць дом да водаправода, яны гэта павінны рабіць самі. Тым больш што водаправод праходзіць, і некаторыя жыхары гэта ўжо зрабілі за свой кошт".

 Камфорт у доме будуць самастойна ствараць і жыхары былой губернатарскай сядзібы.

Валянціна Генк, начальнік аддзела Вілейскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі: 

"Там сапраўды побач праходзіць цеплатраса, але пакуль у доме пячное ацяпленне - мы не можам яго падключыць. У рамках заканадаўства ўладкаванне дома новымі інжынернымі сістэмамі не дапускаецца".

Капітальны ж рамонт былога маёнтка таксама запланаваны на найбліжэйшы час.  

Скрыншот тэлепраграмы.

Скрыншот тэлепраграмы.

Скрыншот тэлепраграмы.

Скрыншот тэлепраграмы.

Скрыншот тэлепраграмы.

Скрыншот тэлепраграмы.

Скрыншот тэлепраграмы.

Скрыншот тэлепраграмы.

Скрыншот тэлепраграмы.

Скрыншот тэлепраграмы.

Відэасюжэт можна паглядзець тут

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце