Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +14° Маладзечна
Вілейка +14° Вілейка
Смаргонь +14° Смаргонь
Ашмяны +13° Ашмяны
Валожын +14° Валожын
Мядзел +13° Мядзел
Астравец +14° Астравец
Грамадства
15.05.2017 11:52 ,AЎТАР(Ы): Паводле tut.by

Толькі сонца і цяпло. У Беларусі на тыдні будзе па-сапраўднаму майскае надвор'е

Фота rh.by.

З серады і да канца тыдня надвор'е будзе вызначаць антыцыклон, а значыць, жыхароў Беларусі чакае малавоблачнае, сухое і ціхае надвор'е з паступовым павышэннем тэмпературай.

Пра гэта TUT.BY распавёў начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Гідрамета Мінпрыроды Дзмітры Рабаў.

У аўторак, 16 мая, трохі пасвяжэе, умовы надвор'я ў краіне будзе вызначаць атмасферны фронт і прынясе ноччу і раніцай на большую частку тэрыторыі, а днём па паўднёвым усходзе кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы.

Дзень

Тэмпература паветра днём

Тэмпература паветра ноччу

16 мая

ад +11 да +17, у паўднёва-заходніх раёнах ад +18 да +21

ад +6 да +12, у асобных раёнах ад +2 да +5

17 мая

ад +13 да +19, па захадзе да +21

ад +1 да +5, у асобных раёнах па поўначы замаразкі ад 0 да -2

18 мая

ад +13 да +19, па захадзе да +22

ад +2 да +7

19 мая

+18 да +25

ад +4 да +11

У выхaдныя тэмпература паветра прагрэецца ў заходніх раёнах краіны да + 28°С.

У нядзелю чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

Паводле tut.by.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце