Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна Маладзечна
Вілейка Вілейка
Смаргонь +1° Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец +1° Астравец
Грамадства
Вілейка
16.05.2017 22:01 ,AЎТАР(Ы): Аддзел інфармацыі

У Вілейцы з’явілася месца, каля якога ўсе фатаграфуюцца

Дырэктар каледжа Ігар Кіцікаў каля знака

Дырэктар каледжа Ігар Кіцікаў каля знака. Фота забяспечанае Вілейскім дзяржаўным каледжам.

У скверы Вілейскага дзяржаўнага каледжа з’явіўся знак з выявай фотаапарата “Зеніт Е”, які выпускалі на заводзе “Зеніт-БелОМА” з 1973 года.

На знаку надпіс “Месца ў Вілейцы, каля якога ўсе фатаграфуюцца”.

У каледжы ўпэўненыя, што ён будзе служыць напамінам пра мінулае завода і каледж, які рыхтуе для прадпрыемства кадры. Спадзяюцца, што месца будзе прывабліваць жыхароў горада і гасцей для фотасесій.

Даведка “РГ”. “Зеніт” – завод у Вілейцы, які ўваходзіць у сістэму “Беларускага оптыка-механічнага аб'яднання”. Прадпрыемства створанае ў 1973 годзе, як адно з вядучых вытворцаў аптычных прыбораў на тэрыторыі былога СССР.

Перад прадпрыемствам была пастаўлена задача: зняць дэфіцыт люстраных фотаапаратаў тыпу “Зеніт”, які выраблялі на Краснагорскім механічным заводзе. Планавалася асвоіць выпуск больш за 1,1 млн фотаапаратаў ў год.

Першыя мадэлі, якія выпускаў завод, “Зеніт-Е”, “Эцюд” з фіксаваным аб’ектывам, устаноўленым на пастаяннай адлегласці.

Фота забяпечанае Вілейскім дзяржаўным каледжам.

Фота забяпечанае Вілейскім дзяржаўным каледжам.

Фота забяпечанае Вілейскім дзяржаўным каледжам.

Фота забяпечанае Вілейскім дзяржаўным каледжам.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце