Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +10° Маладзечна
Вілейка +10° Вілейка
Смаргонь +11° Смаргонь
Ашмяны +11° Ашмяны
Валожын +11° Валожын
Мядзел +10° Мядзел
Астравец +11° Астравец
Беларусь
13.05.2017 20:16 ,AЎТАР(Ы): "Наша ніва"

"Наша дзіця ледзь не забілі ў бальніцы". У Ганцавічах дзяўчынцы ўнутрывенна ўвялі біяфлор

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак. Фота wallpapers.99px.ru.

Медсястра з Ганцавіч пераблытала спосаб ужывання лекаў. Што чакае пацыентку?

На сайце для лекараў Беларусі спадарыня Алеся апублікавала допіс – крык аб дапамозе: "Маёй трохгадовай пляменніцы ўчора ў ЦРБ горада Ганцавічы Брэсцкай вобласці медсястра ўвяла ўнутрывенна біяфлор (прэпарат, які прызначаны для прыёму ўнутр). Дзіця ў рэанімацыі ў цяжкім стане. Нам нічога не тлумачаць і не гавораць. Падкажыце, якія могуць быць наступствы і куды можна звярнуцца па якасную медыцынскую дапамогу?".

Хутка пляменніцу перавезлі ў Мінск ў інфекцыйную бальніцу, а родныя пацярпелай звярнулася ў пракуратуру з просьбай разабрацца ў сямейнай драме.

Лекавы сродак біяфлор выкарыстоўваецца пры лячэнні дысбактэрыёзу рознай этыялогіі, вострых дыярэйных інфекцыях, хранічных захворваннях органаў стрававання і інш.

Але толькі аральна, разам з напоямі ці перад і пасля ежы. Гэта інструкцыя напісаная на кожнай упакоўцы. Але тут медсястра дапусціла памылку…

Пракаментаваць сітуацыю мы папрасілі галоўнага доктара Ганцавіцкай цэнтральнай раённай цэнтральнай бальніцы Вадзіма Сашко: "Навошта вам займацца гэтай каламутай? Вы што, дапаможаце гэтай дзяўчынцы? Тлумачыць нешта па тэлефоне я не буду, прыязджайце асабіста".

Пра магчымыя наступствы гэтага выпадку нам расказаў доктар аддзялення анэстэзіялогіі РНПЦ "Маці і дзіця" Андрэй Вітушка:

"Прэпарат біяфлор – гэта прабіётык, утрымлівае ў сабе бактэрыю. Калі яна трапляе у арганізм па венах, там запускаецца інфекцыйны працэс. І як ужо ён на ўсё гэта адрэагуе – невядома. Усё вельмі індывідуальна. Спадзяюся, гэтай дзяўчынцы прызначаць добрае лячэнне, і яна паправіцца. А праверка будзе вінаваціць у тым, што здарылася, не асобна ўзятую медсястру, а разбярэцца ў прычынах.

Такое адбываецца не толькі ў нашай краіне з-за перагружанасці персаналу і проста выпадкова. Кожны чалавек можа памыліцца".

Як піша Tut.by, афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка паведаміў, што цяпер з нагоды здарэння ў Ганцавіцкім РАУС праводзяць праверку, прызначылі судмедэкспертызу. У прэс-службе Міністэрства аховы здароўя пацвердзілі, што цяпер ідзе службовае расследаванне па гэтым пытанні.

"Наша ніва".

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце