Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна +1° Маладзечна
Вілейка +1° Вілейка
Смаргонь +2° Смаргонь
Ашмяны +2° Ашмяны
Валожын +1° Валожын
Мядзел +2° Мядзел
Астравец +2° Астравец
Беларусь
15.05.2017 11:54 ,AЎТАР(Ы): БелТА

Медработнік з Мінскай вобласці абвінавачваецца ў педафіліі

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак. Фота medicos.cr.

Пакуль не ўдакладняецца, з якога раёна гэты медык.

Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці распачало крымінальную справу ў дачыненні да медыцынскага работніка адной з устаноў аховы здароўя Мінскай вобласці. Падставай паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай супрацоўнікамі УУС Мінаблвыканкама.

Па дадзеных следства мужчына, знаходзячыся па месцы працы, здзяйсняў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетніх і непаўналетніх.

У рамках папярэдняга следства праводзіцца комплекс следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на выкрыванне злачыннай дзейнасці. Прызначаны шэраг судовых экспертыз.

Дзеянні мужчыны кваліфікаваныя следствам па артыкуле "Гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару, учыненыя ў дачыненні да заведама непаўналетніх і малалетніх". Яму прад'яўленае абвінавачванне і прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. У дачыненні да абвінавачанага прызначаная стацыянарная комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза.

Дзецям, прызнаным пацярпелымі па крымінальнай справе, аказваецца медыка-сацыяльная дапамога. Следчыя дзеянні з імі праводзяцца з удзелам спецыялістаў і прымяненнем спецыяльных методык працы, якія забяспечваюць абарону іх правоў і інтарэсаў.

БелТА.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце