Пошук па сайту
Мы ў сетках:
Маладзечна -1° Маладзечна
Вілейка -1° Вілейка
Смаргонь Смаргонь
Ашмяны Ашмяны
Валожын Валожын
Мядзел Мядзел
Астравец Астравец
Здарэнні
Вілейка, Мядзел
17.05.2017 16:19 ,AЎТАР(Ы): Аксана ЯРАШОНАК

Штрафам у 12 тысяч рублёў і крымінальнай справай скончылася незаконная рыбалка на Вілейшчыне

Фота fotobel.by.

Халодная вясна не асабліва спрыяла нерасту, расказаў старшы дзяржінспектар мядзельскай міжраённай інспекцыі аховы прыроды Уладзімір Хіла. Аднак з пацяпленнем браканьеры актывізаваліся.

На пачатку мая жыхар Вілейшчыны паставіў сеткі ў Вілейскім вадасховішчы.

У сетку трапіла 67 асобін рознай рыбы. Калі браканьер выходзіў са сваёй здабычай на бераг, яго затрымалі супрацоўнікі інспекцыі.

12 тысяч 164 рублі і 70 капеек – такі штраф неабходна заплаціць браканьеру за ўрон навакольнаму асяроддзю.

Завялі крамінальную справу. Браканьеру паградае пазбаўленне волі на тэрмін да 6 гадоў.

Абмеркаваць
Каментар (0) / Дадаць каментар
Дадаць каментар
Новае на сайце